Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗУБР мае намер памяняць Шчукіна на Лукашэнку 11:06, 25/06/2001
“Мы, актывісты моладзевага руху супраціву ЗУБР заяўляем, што больш ня будзем гэтага трываць. Нам надакучыла, сьцяўшы зубы, маўкліва назіраць за тым, як шалёны дыктатар зьдзекуецца над нашай краінаю, нашым народам, нашымі блізкімі. Мы больш не дазволім мазаічнаму псыхапату й ягоным памагатым зьдзеквацца над намі. Мы больш нікому не дазволім чапаць лепшых прадстаўнікоў нашага народу. Мы, моладзь Беларусі, будзем усімі сродкамі дабівацца вызваленьня Валеры Шчукіна. Мы абмяняем Шчукіна на Лукашэнку”, з такою заяваю выступіў рух супраціву ЗУБР у сувязі з арыштам журналіста і праваабаронцы Валеры Шчукіна.
“Валеры Шчукін апынуўся за кратамі 12 чэрвеня. Па указцы “зьверху” ён быў прыгавораны паслухмяным судом да трох месяцяў арышту. Прыгавораны да трох месяцаў арышту капітан паўночнага флоту 2-га рангу. Прыгавораны да трох месяцаў арышту журналіст. Прыгавораны да трох месяцаў арышту двойчы лаўрэат нацыянальнай прэміі ў галіне абароны правоў чалавека. Прыгавораны да трох месяцаў арышту годны чалавек і сапраўдны патрыёт, які стаў сымбалям непрымірэнчай барацьбы супраць дыктатуры.
Дзед, як ласкава называюць Валеры Аляксеевіча сябры й калегі, быў арыштаваны за спробу прайсьці на прэсавую канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Навумава, прысьвечаную праблеме зьніклых людзей. Перашаджалі яму, арыштоўвалі. Зьбівалі, а пасьля і давалі ілжывыя сьведчаньні ў судзе работнікамі міліцыі, якія па ўзросту яму падыходзяць ва ўнукі.
Для Валеры Шчукіна гэта не першая адсідка. Ягоных затрыманьняў й судовасьцей больш за дзесятак, а колькасьць сутак, праведзеных за рашоткаю, пераваліла за сотню. Усё звыкла: нашыя бацькі па-ранейшаму спрабуюць выжыць на гаротны заробак, нашыя дзяды зводзяць канцы з канцамі ў чаканьні чарговай пенсіі-падачкі. Тых, хто спрабуе ўспрацівіцца, бязжаласна караюць: зьбіваюць, саджаюць, выкрадаюць, забіваюць...”