Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка ня мае сілы: за яго ня хочуць галасаваць
11:07, 25/06/2001

Падчас цырымоніі адкрыцьця ліцэя БДУ, А.Р. Лукашэнка выказаў кіраўніцтву ўнівэрсытэту сур’ёзныя прэтэнзыі ў тым, што толькі каля 4% студэнтаў БДУ гатовыя падтрымаць яго на надыходзячых выбарах і што гэта зьвязана з тым, што многія выкладчыкі прыніжаныя сваім гаротным заробкам, на занятках адкрыта выказваюць сваю незадаволенасьць, і тым самым агітуюць студэнтаў супраць дзейнай улады. Пра гэта з дакладных крыніцаў стала вядома ініцыятыўнай групе па вылучэньню Міхаіла Чыгіра кандыдатам у прэзыдэнты.

Пасьля гэтага рэктар БДУ А.В.Казулін учыніў “разнос” сваім падначаленым, якія будуць адказваць за выбарчую кампанію, патрабуючы ад іх, каб 100% студэнтаў БДУ прагаласавала за А.Г.Лукашэнку. На нясьмелае пытаньне, як гэтага дасягнуць, быў адказ ,што ў іх для гэтага будзе апошняя ноч.

У сувязі з гэтым прэсавая служба ініцыятыўнай групы грамадзянаў па вылучэньню М.Чыгіра кандыдатам у прэзыдэнты РБ зьвярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію з просьбаю яшчэ раз нагадаць старанным адміністратарам, што тэрміна даўнасьці для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці за парушэньні выбарчага заканадаўства не існуе.

А для асобаў, якія будуць задзейнічаны ў выбарчым працэсе, кіраўнікоў прадпрыемстваў і асабліва для членаў выбарчых камісіяў, параіла наступнае: у выніку ціска на іх з боку падстаўнікоў “вертыкалі”, яны маюць права патрабаваць пісьмовых указаў і распараджэньняў. Як паказвае практыка, ніхто такіх пісьмовых указаў не дае. Такім чынам, можна абараніць сябе ад супрацьпраўных дзеяньняў старанных адміністратараў.

Але не далёка усё гэты ведаюць. Ліст нашага чытача стала падцьверджаньнем гэтага: “Цікавы факт: сёньня, 22.06.01 у цэнтральным апараце ТАА “БелПрамБудБанк” начальнік адзьдзелу кадраў Цыбулька К.В. выклікае работнікаў банку па адным да сябе ў кабінет і “прапаноўвае” паставіць подпісы для ініцыятыўнай групы “бацькі”. І паспрабуй яны не паставіць...”.

Але і ёсьць іншы варыянт разьвіцьця падзеяў. Па словах членаў ініцыятыўных групаў дэмакратычных кандыдатаў, яны не раз былі сьведкамі таго, як іхніх “калегаў”, якія зьбіралі подпісы за вылучэньне Лукашэнкі, з многіх кватэраў літаральна скатвалі па лесьвіцы ці ў лепшым выпадку захлопвалі перад носам дзьверы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: