Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Колькасьць беспрацоўных беларусаў набліжаецца да мільёна 11:12, 25/06/2001, www.praca.by
Адным са сваіх найвялікіх дасягненьняў улады лічаць адсутнасьць беспрацоўя. Аднак статыстыка (прычым афіцыйная) кажа пра адваротнае. Згодна афіцыйным дадзеным на 1 студзеня 19994 года ў ворганах дзяржаўнай службы працаўладкаваньня было зарэгістравана 66,3 тысячаў беспрацоўных. У 2001 годзе іхняя колькасьць пераваліла за сотню тысячаў (згодна сьведчаньням Міністэрства статыстыкі й аналізу на канец красавіка - 102,7 тысячаў). Гэта значыць зафіксаваны рост болей, чым у паўтары разы. Але гэта толькі пачатак.
У 1990 годзе ў Беларусі колькасьць занятых на прадпрыемствах. Ва ўстановах, арганізацыях складала 5148,5 тыс. чалавек. У 1993 году, на які спасылаўся Лукашэнка, кандыдат у прэзыдэнты на выборах 1994 года, як на самы цяжкі і крызісны, колькасьць занятых склала 4823,7 тыс. чалавек. А на пачатак 1995 года — 4390,4. Такім чынам, за чатыры гады (1990-1993) колькасьць занятых скарацілася на 324,8 тыс., а за 1994 год, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, — на 433,3 тыс.
Колькасьць эканамічна актыўнага насельніцтва на канец сакавіка 2001 года, па ацэнцы, склала 4,4 млн. чалавек, ці 45% агульнай колькасьці насельніцтва. У студзені-лютым 2001 года 103,7 тыс. работнікаў прадпрыемстваў і арганізацыяў (2,7% агульнай колькасьці работнікаў) працавалі ў рэжыме няпоўнага працоўнага тыдня (дня), у студзені-лютым 2000 года — 86,8 тыс. чалавек.
Калі 103,7 тыс. чалавек — 2,7% усіх работнікаў, занятых у народнай гаспадарцы (разам з малымі прадпрыемствамі недзяржаўнай формы ўласнасьці), то ўсяго занята 3840,7 тыс. чалавек.
Такім чынам, за 7 гадоў колькасьць занятых, па дадзеных афіцыйнай статыстыкі, паменьшылася яшчэ на 550 тысячаў грамадзянаў. А ўсяго з 1990 па 2001 гады колькасьць занятых у краіне скарацілася на 1 млн. 307 тыс. 800 чалавек, ці на чвэрць (25,4%)!
Запытайце ў кандыдата Лукашэнкі: як пры скарачэньні колькасьці працаўнікоў на чвэрць вы здолелі пераўзыйсьці 1990 год? Бо што атрымліваецца, меньшай колькасьцю, ды болей? Можа, у нас прамысловая рэвалюцыя здарылася, людзей працы ад цяжкой працы вызвалілі? У такім выпадку, дзе ж нашыя грошы, нашыя пенсіі, дапамога?
Нават урад прызнаецца, што зношанасьць асноўных вытворчых фонадаў..ю і перш за ўсё іхняй актыўнай часткі, складае ад 60 да 80%, а дзесьці і болей, напрыклад, у аграпрамысловым комплексе.
Так колькі ж у нас беспрацоўных? Калі колькасць эканамічна актыўнага насельніцтва 4400 тыс. чалавек, а занята 3840,7 тыс., то не працуюць, ня могуць знайсьці працу 559,3 тыс. чалавек.
Сюды можна дадаць асоб, што прыбываюць ў вымушаных адміністратыўных адпусках, - і колькасьць занятых няпоўны працоўны тыдзень - 103,7 тыс. У агуле - 771,3 тыс. чалавек. Вось такія справы ў краіне, якая перамагла беспрацоўе.