|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Уладзімер Ганчарык: “Перамены павінны быць без узрушэньняў” 11:13, 25/06/2001, «Наша Свабода» - Уладзімер Іванавіч, а які, на ваш погляд, павінна быць форма ўласнасьці на зямлю? - Да гэтай праблемы трэба падыходзіць з эканамічнага пункту погляду. Ня будзем крывадушнічаць. Уласнасьць на зямлю мы даўно маем. Частка зямлі ўжо знаходзіцца ў адкрытым абароце. Напрыклад, сотні тысячаў людзей маюць дачныя участкі. Вы не набудзеце нідзе прыватны дом, каб вам не прадалі ўчастак. Усё гэта ўзаконена. З другога боку, існуе праблема прыцягненьня інвестыцыяў. Яе можна вырашыць, толькі калі вызначышся з зямельным пытаньнем. Трэба сказаць дзякуй таму, хто хоча штосьці пабудаваць у нас. Праблема, што мы не можам хадзіць па нейкім участку зямлі, таму што капіталіст пабудаваў на ім завод, надумана. А што, сёньня вы можаце свабодна зайсьці на дзяржаўнае прадпрыемства і хазіць там? Ці пусьціць вас добры гаспадар на ферму ці на асабісты надзел? Не, і правільна зробіць. Яшчур занясеце ці якія-небудзь хваробы. Так чаго баяцца? Гэта проста прафанацыя самой ідэі. - На першым Усебеларускім народным сходзе, мэта якога была безагаворачнае адабрэньне усіх ініцыятываў Лукашэнкі, вы, адзіны ў прэзыдыуме, галасавалі супраць. Не пашкадавалі потым? - Не. Ёсьць у жыцьці моманты, калі нельга прамаўчаць. Інакш сам сябе паважаць перастанеш. Хаця мяне жонка і папракала, навошта сам палез на ражон. Я добра ўсьведамляў наступствы гэтага кроку. Лічу, што быў правы. Мяне пасьля спрабавалі выхоўваць – мол, прэзыдэнт не даруе. Але я зрабіў тое, што мог у тых умовах. Праблема ў іншым – сёньня збыліся мае горшыя асьцярогі. Канфрантацыя ў грамадзтве, “паляваньне на вядзьмарак”, страх і апатыя – асновы гэтых хваробаў былі закладзены тады. І гэта трэба будзе мяняць у першую чаргу. - Нядаўна другі Ўсебеларускі з’езд,які адбыўся нядаўна, прыняло праграму разьвіцьця рэспублікі на будучую пяцігодку. Як вы яе ацэньваеце з пункту погляду эканаміста? - На жаль, гэты дакумэнт такі ж надуманы, як і папярэдні. Практычна ўсе адзнакі й прагнозы карэктыроўкі. Напрыклад, у разьдзеле “Сацыяльна-эканамічнае становішча РБ” як станоўчы вынік працы ўраду за апошнія пяць гадоў, адзначаецца ўзнаўленьне кіраваньня эканомікай, забесьпячэньне прыросту ВУП. Аб’ёмаў прамысловай вытворчасьці, інвестыцыяў у асноўны капітал, рэальных даходаў насельніцтва, павелічэньне ўвядзеньня жыльля ў эксплуатацыю. У той самы час афіцыйная статыстыка сьведчыць, што ў апошнія гады значна пагоршылася становішча ў фінансавай і валютнай сфэрах. Расьце колькасьць стратных прадпрыемстваў, павялічваецца крэдыторская і дэбіторская запазычанасьць, падае ўзровень рэальных даходаў насельніцтва, на складах прадпрыемстваў сабралася вялікая колькасьць незапрабаванай прадукцыі. Інвестыцыі ў асноўны капітал не заясьпечвалі тэхнікай, мінеральнымі й арганічнымі ўгнаеньнямі, гербіцыдамі, чым пяць год таму. Значна больш заплянаванага апынуўся ўзровень інфляцыі. Асноўнымі прычынамі такога сумнага становішча сталі памылкі ў крэдытова-грашовай і валютнай палітыцы, нерацыянальныя дзяржаўныя выдаткі. - Уладзімер Іванавіч. А наколькі рэальныя абяцаны гэтай праграмай заробак у $ 250 да 2005 года? - Пустыя абяцаньні. Мяркуйце самі. Калі сыходзіць з таго, што сярэднеўзважаны курс даляру ЗША па афіцыйным курсе Нацбанку ў 2000 годзе склаў 863.8 беларускага рубля, а ў народнай гаспадарцы было занята прыкладна 4 млн.чалавек, то пры сярэднім заробку ў $ 250 у месяц на аплату працы прыйдзецца накіраваць каля $ 1 млрд. З улікам адлічэньняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва гэта сума складзе $ 1.35 млрд у месяц. А ў год – адпаведна $ 16.2 млрд. Простыя арыфметычныя падлікі паказваюць, што ў супаставімых умовах на аплату працы прыйдзецца накіраваць 14 трлн.беларускіх рублёў. І калі згадаць, што згодна Праграме сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця рэспублікі ВУП у 2005 годзе павінен скласьці $ 16.2 млрд. беларускіх рублёў, атрымоўваецца, што гэтая сума на 10% болей, чым весь ВУП, што прагназаваўся ў 2005 годзе. Хачу заўважыць, што ў лік 4 млн. чалавек не ўваходзяць ваеннаслужачыя, студэнты, навучэнцы. Тыя, хто атрымоўвае грашовую дапамогу, дзяржаўную стыпендыю і т.д. - Людзі жадаюць жыць лепей, але праз сваю кансэрватыўнасьць баяцца пераменаў, мяркуюць, што рэформы могуць парушыць “стабільнасьць” у грамадзтве. Ці магчымы перамены без узрушэньняў? - Не толькі магчымы, яны вінны быць такімі. Да ўзрушэньняў мы прыйдзем у тым выпадку, калі пераменаў ня будзе. Зараз эканоміка выпрацоўвае апошні рэсурс, які пакінуў нам у спадчыну СССР. Ні пра якое абнаўленьне асноўных фондаў вытворчасьці, тэхналёгіяў размовы сёньня ня йдзе. Запасаў хопіць яшчэ на пару гадоў. І ўзрушэньні потым будуць такімі, што ўсім мала не падасца. - Уладзімер Іавнавіч, у апошні час на вас нападае не толькі ўлада, але й частка радыкальна настроеная апазыця, якая лічыць вас “агентам Масквы”. - Кожны мае права на ўласнае меркаваньне. Адносна Расеі мая пазыцыя адназначная: мы павінны быць у сяброўстве і разам вырашаць агульныя праблемы. Але для гэта зусім неабавязкова маленькай краіне ўваходзіць у склад вялікай. Расеі самой выгадна мець у саюзьніках паўнацэнную дзяржаву, са сваім голасам на ўсіх міжнародных форумах, а не 90-й рэгіён. Экнамічная інтэграцыя аб’ектыўна, хаця гэта абсалютна не азначае, што ў Беларусі афіцыйнай грашовай адзінкаю павінен быць расейскі рубель, а трэба стала клянчыць у старэйшай сястры крэдыты для ўмацаваньня сяброўства.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|