Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Неспакойны візыт праваслаўнага патрыярха ў каталіцкія рэгіёны 11:14, 25/06/2001
Прыезд Лукашэнкі і Алексія ўчынілі брэстаўчанам і жыхарам вобласьці масу праблемаў. Брэст падзялілі на дзьве ізаляваныя часткі, і трапіць з адной у другую было немагчыма. 24 чэрвеня, калі картэж праязджаў у бок Пінску, на трасе Кобрын-Гомля былі выстаўлены міліцэйскія пасты, якія нікога не выпускалі з прасёлак на трасу. У раёне Драгічына людзей трымалі амаль гадзіну на скрыжаваньнях і не давалі ім рухацца ў бок Брэста.
Прыезд Алексія не выклікаў у брэсьце вялікага ажыўленьня. У Беларусі чвэрць насельніцтва прытрымліваецца каталіцкага вераспавяданьня, прычым большая частка каталікоў пражывае як раз у Брэсцкай і Гарадзенскай вабласьцях. Не было заўважна ні сьвяточных натоўпаў на вуліцах, ні вялікага наплыву веруючых у саборах. Складвалася адчуваньне, што нават паломнікаў патрыярх прывёз з сабой. Ва ўсялякім выпадку на багаслужэньне з ягоным удзелам дапускалі вельмі абмежаваную колькасьць малельнікаў і толькі па прапусках.
Трэба сказаць, што візыт главы Рускай праваслаўнай царквы ў Брэст адбываецца ня ў самы падыходзячы момант. Пару гадоў таму быў жорстка забіты настаяцель Сьвята-Мікалаеўскай царквы айцец Міхаіл. За забойства быў асуджаны дыякан той самай царквы. Аднак абарона лічыць, што для асуджэньня не было падставаў. Як раз у пятніцу ў Брэсьце праходзіла паседжаньне Вярхоўнага суда, на якім пачалі паўторна разглядаць гэтую справу.