Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дэпартацыя Ханса-Георга Віка можа выклікаць адозву амбасадараў 11:15, 25/06/2001
Дэпартацыя з краіны кіраўніка місіі АБСЭ Ханса-Георга Віка, верагоднасьць якой у апошні час мусіруюць беларускія СМІ, можа стаць прычынаю разрыву дапяматычных зносінаў Беларусі з эўрапейскімі дзяржавамі і ЗША. Адным з наступстваў дэпартыцыі з краіны кіраўніка КНГ АБСЭ можа стаць адозва ўсіх амбасадараў эўрапейскіх краінаў, паведамляе “БДГ”.
Нагадаем, што паводле інфармацыі прэсавага цэнтра Хартыі’97, да 20 чэрвеня глава Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску Ханс-Георг Вік мусіў пакінуць тэрыторыю Беларусі. Такі ультыматыум быў выстаўлены некаторы час таму Аляксандрам Лукашэнкам у адрас АБСЭ. Аднак са штаб кватэры гэтай арганізацыі была атрымана адмова. І вось ужо чатыры дні, як спадар Вік знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі ў дастаткова няпэўным становішчы – ён працягвае працу ў чаканьні прымусовай дэпартацыі.
Аднак сам глава КНГ АБСЭ ў канцы мінулага тыдня заяўляў, што мае мандат, выдадзены старшынём АБСЭ. І ў адпаведнасьці зь ім мае намер працягваць працаваць. Але ад прамога адказу Ханс-Георг Вік усё ж такі адыйшоў і не адказаў прама: быў ультыматум Лукашэнку ці не.