Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Некаторыя сьледчыя пракуратуры й сьведка па справе завадзкага сапраўды памерлі 11:17, 25/06/2001
Падцьвердзілася інфармацыя пра раптоўную і загадкавую сьмерць двух супрацоўнікаў сьледчай групы па справе аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага і галоўнага сьведкі па гэтай самай справе, агучаная сьледчымі пракуратуры Зьміцерам Петрушкевічам й Алегам Случакам. Імёны гэтых людзей і некаторыя абставіны сьмерці ўдалося высьветліць журналістам “БДГ”.
Як піша газэта, сьмерць абодвух сьледчых наступіла сапраўды ў выніку сардэчнага прыступу. У студзені 2001 года памёр аперупаўнаважаны крымінальнага росшуку УУС Мінгарвыканкаму, прыкамандзіраваны да сьледчай групы (прозьвішча нам, на жаль, даведацца не ўдалося). У сакавіку 2001 года ўсё той самы сардэчны прыступ стаў прычынаю сьмерці аперупаўнаважанага УБАЗ МУС В.М. Французава. Нечаканасьцю для ўсіх стала сьмерць у пачатку траўня гэтага года 25-гадовага Антона Кабзара, што праходзіў па гэтай справе ў якасьці сьведкі. Да 1999 года Козар служыў ў атрадзе міліцыі асаблівага прызначэньня. Калі верыць інфармацыі, якую ўдалося даведацца “БДГ”, ён не меў шкодных звычак, актыўна займаўся спортам і за месяц да сьмерці прайшоў медычнае абсьледаваньне, у тым ліку – электрарадыёкардыяграму сэрца. Ніякіх парушэньняў выяўлена не было, але сьмерць наступіла ў выніку вострай сардэчнай недастатковасьці.
Кобзар быў адным са шматлікіх блізкіх сяброў галоўнага абвінавачанага – Валеры Ігнатовіча. Адносна былога амапаўца ў верасьні нават была прыменена такая мера, як прэвантыўнае затрыманьне – па неафіцыйнай інфармацыі, сьледчыя спадзяваліся “выдавіць” зь яго сьведчаньні пра тое, чым займаўся Ігнатовіч, пра ягоныя сувязі. Нічога вартага з гэтага не атрымалася, а ў траўні сьведка памёр.