Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
ЭБРР спыніць фінансавую дапамогу Беларусі ў выпадку падтасоўкі вынікаў выбараў
11:17, 27/06/2001

Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця мае намер спыніць аказаньне фінансавай дапамогі Беларусі, калі надыходзячыя ў краіне прэзыдэнцкія выбары пройдуць з парушэньнем дэмакратычных нормаў. Пра тое, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", заявіў старшыня ЭБРР Жан Лемьер. “Мы будзем уважліва сачыць за ходам прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”, -- падкрэсьліў ён у сваім выступе на летняй сесіі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы, што праходзіць у Стразбурзе. “Калі парушэньні будуць мець места, - сказаў Лемьер, - банк спыніць фінансавую дапамогу рэспубліцы”.

 ПАЛIТЫКА 

Ханс-Георг Вік, падобна, усё ж персона нон-грата ў Беларусі
11:16, 27/06/2001

Заплянаваная на 27 чэрвеня сустрэча старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай з кіраўніком Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ Хансам-Георгам Вікам сарвана. Глава ЦВК аддала перавагу нейкаму сэмінару ў Брэсьце, а не сустрэчы з амабасадарам, распавесьці пра гэта ў ЦВК адмовіліся. Адначасова ў КНГ АБСЭ паведамілі, што беларускі бок да гэтага часу не накіраваў запрашэньне міжнародным назіральнікам для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах. Гэта запрашэньне не трапіла ні ў адрэс КНГ АБСЭ, ні дзейнаму старшыні АБСЭ.

Да гэтага часу не выдадзены ўязныя візы дэлегацыі ПА АБСЭ
11:15, 27/06/2001

Узьніклі праблемы з выдачай уязных візаў у Беларусь прадстаўнікам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. У беларускім МЗСе падцьвердзілі, што пытаньне аб прадастаўленьні візаў членам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Уце Цапф і Урбану Аліну пакуль знаходзіцца толькі на разглядзе. Нягледзячы на тое, што іхні візыт пачынаецца пасьлязаўтра, да сёньня ня ўзгоднена праграма знаходжаньня гэтай дэлегацыі ў Беларусі. Дэлегацыя ПА АБСЭ павінна падрыхтаваць справаздачу аб сытуацыі ў Беларусі, на падставе якой будзе вырашацца пытаньне аб тым, хто будзе членам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ: Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ці “палата прадстаўнікоў”.

Нашы дзеці варты лепшага жыцьця!
11:14, 27/06/2001, ЗУБР

“Вы памятаеце, колькі наабяцаў нам Лукашэнка, калі 7 гадоў таму выбіраўся у прэзыдэнты? Шмат, вельмі шмат. Але сёньня, калі ягоны час падыходзіць да канца, мы бачым толькі глыбокую эканамічную крызу, агалечаных людзей і танны папулізм “народнага выбраньніка”, што так жорстка падмануў нас. Нашыя дзеці варты лепшага жыцьця. Мы не маем права пазбаўляць іх шансу нармальна жыць. Мы павінны пазбавіць нашыя сем’і ад галечы, даць сваім дзецям і бацькам дастатак і дабрабыт”, - такімі словамі пачынаюцца ўлёткі, што распаўсюджваюцца па гарадах і вёсках Менскай вобласьці актывістамі руху ЗУБР.

Прыбіраць няўгодных кандыдатаў стане лягчэй
11:13, 27/06/2001

Кожны прэтэндэнт на высокі дзяржаўны пост у Беларусі павінен прад’явіць дэклярацыю аб даходах. Гэта павінны зрабіць, згодна апублікаванаму дэкрэту Аляксандра Лукашэнка, і ягоныя блізкія сваякі. У іхняю колькасьць уключаны жонка (муж) й ейныя (ягоныя) бацькі, а таксама дзеці, родныя браты й сёстры, дзед, бабка, унукі. За прадастаўленьне недакладнай інфармацыі Цэнтральная камісія па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў зараз мае права адмовіць у рэгістрацыі кандыдата ў прэзыдэнты рэспублікі. Ці адмяніць гэтую рэгістрацыю, калі яна ўжо прайшла, і раскрыліся новыя факты.

Патрыярх узнагародзіў старшыню КДБ ордэнам
11:12, 27/06/2001

Падчас візыту патрыярха Маскоўскага і Усея Русі Аляксія ІІ шэраг супрацоўнікаў КДБ, у тым ліку старшыня КДБ Беларусі Леанід Ерын, атрымалі ўзнагароды Рускай праваслаўнай царквы. Леанід Ерын узнагароджаны ордэнам Роўнаапостальскага князя Ўладзімера ІІІ ступені. Узнагароды ўручаны за тое, што Ерын “з большай павагай і акуратнасьцю рэалізоўваў волю беларускага ўраду ва ўзмацненьні духоўных асноваў грамадзтва”.

Расея дасьць грошы толькі пасьля пагашэньня запазычанасьцяў
11:11, 27/06/2001

Міністэрства фінансаў Расеі падцьвердзіла сваю гатоўнасьць выдаць Беларусі дзяржаўны крэдыт пасьля ўрэгуляваньня рэспублікай пытаньняў пагашэньня пытаньняў мінулай пазыкі. Размова йдзе аб другой траншы ў памеры 70 мільёнаў даляраў ЗША. Першая транша ў памеры 30 мільёнаў даляраў залічана расейскім бокам у кошт пагашэньня папярэдніх беларускіх пазыкаў.

Рабочыя “Хімвалакно” адмаўляюцца працаваць
11:10, 27/06/2001, www.praca.by

У адным з цэхаў Святлагорскага прадпрыемства “Хімвалакно” рабочыя не прыступілі да працы, патрабуючы пагашэньня запазычанасьці па заробку. На гэты раз канфлікт урэгулявалі. Аднак цяжкае фінансавае становішча, якое склалася на прадпрыемстве, не выключае таго, што ў будучым можа адбыцца сацыяльны выбух. Сёньня тут яшчэ ня выплацілі цалкам так званы спажывецкі кошык.

На Беларусі гучаць новыя выкрываньні прэзыдэнцкага “эскадрону сьмерці”
11:09, 27/06/2001, Росбизнесконсалтинг

Спружына сюжэту, зьвязанага са зьнікненьнем у Беларусі вядомых палітычных і грамадзкіх дзеячаў, працягвае сціскацца. Але калі яна стане роўнай, наступствы могуць зьнесьці са сваіх пастоў шматлікіх высокіх чыноўнікаў, аж да главы дзяржавы. Выкрываньні, зробленыя сьледчымі пракуратуры Зьміцерам Петрушкевічам й Алегам Случакам, якія заявілі пра існаваньне ў Беларусі атрада, які складаецца з супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьняў, што па загаду высокага кіраўніцтва краіны займаўся ліквідацыяй палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, падмацаваў іхні былы калега, а зараз праваабаронца Алег Волчак.

Сям’я Івана Ціцянкова ў небясьпечнасьці?
11:08, 27/06/2001

Адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі ад жонкі былога кіраўніка справамі Адміністрацыі прэзыдэнта Івана Ціцянкова атрымала рэдакцыя “Белорусской деловой газеты” 26 чэрвеня па факсу. Зь ліста вынікае, што Галіне Ціцянковай паведамілі, што Лукашэнка даў загад Генэральнаму пракурору Беларусі Віктару Шэйману: “Если не можете разобраться с Титенковым, то у него есть дети и семья, а если не знаете, где они живут, - спросите у меня”. Як піша Галіна Ціцянкова,”Генпракурор прыняў загад да выкананьня”.

Партыі патрабуюць распусьціць нелегітымныя выбарчыя камісіі
11:07, 27/06/2001

10 палітычных партыяў Беларусі, што ўваходзяць у Міжпартыйны цэнтар, прынялі ўчора вечарам мемарандум, у якім заклікалі ўлады распусьціць тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі на той падставе, што яны сфармаваны незаконна. Міжпартыйны цэнтар зрабіў выснову, што сыстэма выбарчых камісіяў, якая склалася ў Беларусі, супярэчыць ня толькі беларускаму, але й міжнароднаму заканадаўству. Гэтая сыстэма дае вялікія перавагі Лукашэнке й выключае свабодныя й дэмакратычныя выбары.

Пры зборы подпісаў за Лукашэнку актыўна выкарыстоўваецца адміністратыўны рэсурс
11:06, 27/06/2001

Выключную актыўнасьць ў справе збору подпісаў за Лукашэнку разьвярнулі ў Віцебску адміністратары ўсіх узроўняў. Людзей пад страхам звальненьня прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку адразу на працоўных месцах. Так здарылася, напрыклад, у 3-м гарадзкім шпіталі Віцебску і ў абласным анкалягічным шпіталі, у 73-м дзіцячым садку, дзе намесьніца – дэлегат Усебеларускага сходу, на прадпрыемствах “КІМ” і “Віцязь”, паведамляе радыё “Рыцыя”.

У Брэсцкай вобласьці не даюць зьбіраць подпісы за Сямёна Домаша
11:05, 27/06/2001

У Брэсцкай вобласьці адзначаюцца выпадкі перашкоды працы ініцыятыўнай групы, якая зьбірае подпісы ў падтрымку Сямёна Домаша. Як паведаміла БелаПАН каардынатар грамадзянскай ініцыятывы па незалежным назіраньні ў Брэскай вобласьці Іна Апанасенка, 22 чэрвеня ў Століне трапіла пад вобыск кватэра Дзяніса Марчанка, дзе знаходзіцца штаб ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Домаша. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі кампутар, прынтар, факс-мадэм, дыскеты, а таксама сьпісы ініцыятыўнай групы Домаша па Столінскім раёне і інструкцыі па збору попісаў.

Валеры Кез зразумеў цынізм сёньняшняй улады
11:04, 27/06/2001

“Так, я быў сярод актыўных прыхільнікаў Лукашэнкі, як і многія сумленныя й прыстойныя людзі, якія паверылі ў яго. Напачатку праца гэтай каманды абнадзейвала й меркавалася, што будзе перспэктыўнай для беларускага народа. Аднак вельмі хутка я, як і Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Васіль Капітан, зразумеў цынізм новай улады, ейную непавагу да ўласнага народа, мовы, гісторыі. Пабачыў імкненьне блізкага акружэньня прэзыдэнта да хуткага абагачэньня, уціску ўсялякага іншадумства”, - заявіў у інтэрвію газэце “День” былы намесьнік дзяржсакратара Савета Бясьпекі Беларусі генэрал Валеры Кез. Тэкст інтэрвію цалкам чытайце на нашым сайце.

У Менск прыязджае дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ
11:03, 27/06/2001

Дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ прыязджае ў Менск 30 чэрвеня. На падставе падрыхтаванай падчас візыту справаздачы будзе вырашацца пытанне аб тым, хто будзе членам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ: Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ці “палата прадстаўнікоў”. Пасьля на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая пройдзе ў пачатку ліпеня ў Парыжы, будзе канчаткова вырашана пытаньне пра лёс беларускай дэлегацыі.

Настаўнікі пагражаюць сыйсьці ў адпачынак 1 верасьня
11:02, 27/06/2001, www.praca.by

Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюзу работнікаў адукацыі й навукі зьвярнуўся да прэм’ер-міністра краіны з патрабаваньнем прыняць меры па ліквідацыі ўсёй запазычанасьці работнікам адукацыі. У супраціўным выпадку настаўнікі маюць намер скарыстаць законнае права пераносу адпачынку да моманту выплаты адпускных цалкам, што створыць пагрозу арганізаванаму пачатку навучальнага года.

Зноў падаражэў бензін
11:01, 27/06/2001

У Беларусі падаражэлі нафтапрадукты. Зараз кошт бензіну АІ-76 складае 460 рублёў за літар, А-92 – 570 рублёў, АІ-95 – 650, дызельнага паліва – 400 рублёў за літар. У канцэрне “Белнафтахім” павышэньне коштаў тлумачаць паніжэньнем курсу беларускага рубля адносна даляра ЗША.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Компания «Bissectrisa» - фасадное остекление