Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск прыязджае дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ 11:03, 27/06/2001
Дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ прыязджае ў Менск 30 чэрвеня. На падставе падрыхтаванай падчас візыту справаздачы будзе вырашацца пытанне аб тым, хто будзе членам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ: Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ці “палата прадстаўнікоў”. Пасьля на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая пройдзе ў пачатку ліпеня ў Парыжы, будзе канчаткова вырашана пытаньне пра лёс беларускай дэлегацыі.
З 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Беларусі будуць знаходзіцца парлямэнтарыі АБСЭ Ута Цапф зь Нямеччыны й Урбан Алін са Швэцыі. Гэта будзе місія па высьвятленьню фактаў. Прадстаўнікі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ правядуць шэраг сустрэчаў і складуць спараваздачу для мандатнай камісіі Парлямэнцкай Асамблеі.