Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Кез зразумеў цынізм сёньняшняй улады
11:04, 27/06/2001

“Так, я быў сярод актыўных прыхільнікаў Лукашэнкі, як і многія сумленныя й прыстойныя людзі, якія паверылі ў яго. Напачатку праца гэтай каманды абнадзейвала й меркавалася, што будзе перспэктыўнай для беларускага народа. Аднак вельмі хутка я, як і Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Васіль Капітан, зразумеў цынізм новай улады, ейную непавагу да ўласнага народа, мовы, гісторыі. Пабачыў імкненьне блізкага акружэньня прэзыдэнта да хуткага абагачэньня, уціску ўсялякага іншадумства”, - заявіў у інтэрвію газэце “День” былы намесьнік дзяржсакратара Савета Бясьпекі Беларусі генэрал Валеры Кез. Тэкст інтэрвію цалкам чытайце на нашым сайце.

- Ваш подпіс стаіць пад зваротам да беларускага народа. Скажыце, чым вы кіраваліся, калі прымалі рашэньне пісьмова падцьвердзіць сваё непагадненьне з палітыкай, што праводзіццца прэзыдэнтам Лукашэнкам?

- Маё рашэньне падпісаць зварот да беларускага народа прадыктавана абсалютнай упэўненасьцю ў тым, што далейшае прыбыцьцё Лукашэнкі пры ўладзе прывядзе краіну да нацыянальнай катастрофы, к поўнаму разрыву адносінаў з суседнімі дзяржавамі, цывілізаваным сьветам. Чамусьці вакол нас, мірных і талерантных беларусаў, апынуліся ворагі.

- У 1994 годзе вы зрабілі стаўку на малавядомага аўтара антыкарупцыйнага дакладу і, працуючы ў ягоным прадвыбарчым штабе, зрабілі шмат для перамогі. Што адбылося за гэтыя сем гадоў, якія прывялі вас са стану ягоных прыхільнікаў?

- Так, я быў сярод актыўных прыхільнікаў Лукашэнкі, як і многія сумленныя й прыстойныя людзі, якія паверылі ў яго. Напачатку праца гэтай каманды абнадзейвала й меркавалася, што будзе пэрспэктыўнай для беларускага народу. Аднак вельмі хутка я, як і Юры Захаранка, Віктар Ганчар, Васіль Капітан, зразумеў цынізм новай улады, ейную непавагу да ўласнага народу, мовы, гісторыі. Пабачыў імкненьне блізкага акружэньня прэзыдэнта да хуткага зьбіральніцтва, уціску ўсялякага іншадумства.

Найбольш сьвядомыя людзі сыйшлі зь дзяржаўных структураў, а гэты вакуум запоўнілі шэйманы, сіваковы, замяталіны і іншыя служкі. Характарызаваць іх ня буду, краіна ведае сваіх “герояў”, якія служылі і будуць служыць пры любой уладзе.

- Нягледзячы на тое, што вы працуеце й жывяце ў Маскве, несумненна, ведаеце не праз чуткі пра настроі сярод беларускіх чэкістаў. Каму аддаюць свае сымпатыі супрацоўнікі КДБ і наколькі яны могуць паўплываць на працэс фармаваньня грамадзкай думкі да таго ці іншага кандыдата ў прэзыдэнты?

- Не бяру на сябе сьмеласьць казаць пра ўсіх супрацоўнікаў. Але ведаю і цьвёрда упэўнены ў адным: у КДБ заўсёды былі, ёсьць і будуць сумленныя, сьмелыя і адданыя народу афіцэры. Я веру, што яны даўно вызначылі антынародную сутнасьць зьнешняй і ўнутранай палітыкі Лукашэнкі й ягонай каманды, якія апынуліся ў апазыцыі да ўсяго беларускага народа.

- Шмат хто памятае ваш кар’ерны пад’ём на пост намесьніка главы Савету бясьпекі і праз невялікі прамежак – раптоўная адстаўка. Ці не маглі б вы праліць сьвятло на гэтыя “тайны мадрыдзкага двара”?

- Адкажу коратка. Гэта, у прынцыпе, асабістае пытаньне і мой душэўны боль. У 1995 годзе, па інэрцыі працягваючы верыць у шчырае жаданьне прэзыдэнта і дзяржсакратара змагацца са злачыннасьцю сярод чынавенства, у тым ліку і тых, хто знаходзіцца побач зь кіраўнікоў дзяржавы, я меў неасьцярожнасьць адкрыць ім вочы на негатыўныя працэсы ў апараце прэзыдэнта, Савеце Бясьпекі. Пасьля гэтага маё прыбыцьцё на пасту намесьніка дзяржсакратара главы дзяржавы, верагодна, палічыў небясьпечным для сябе й свайго акружэньня.

У гэтай сувязі я ніколькі не шкадую пра тое, што быў пазбаўлены пасады, ільготаў. Толькі з горыччу канстатую, што згубіў магчымасьць займацца справаю, якую я ведаю, люблю і ў якой я адчуваю сябе прафэсыяналам.

- Ваш подпіс стаіць пад зваротам, у тэксьце якога адзначаецца, што афіцыйная ўлада “спрабуе запэўніць грамадзянаў, што сярод 10 мільёнаў беларусаў яму (Лукашэнку. – С.А.) немагчыма знайсьці годную замену”. Як вы лічыце, хто з вядомых кандыдатаў у прэзыдэнты па сваіх прафэсыянальных якасьцях і харызме здольны нокаўціраваць Лукашэнку на палітычным рынгу?

- Не прыніжачы відавочных преравагаў ніводнага з кандыдатаў, як просты выбаршчык, я б аддаў перавагу Чыгіру, Казлоўскаму, Калякіну. Ярашуку, Домашу. Але “накаўціраваць” Лукашэнку (без усялякіх шансаў на працяг ягонай палітыка-спартовай кар’еры) мог бы толькі Васіль Севасьцьянавіч Лявонаў. Аднак праз намаганьні каля прэзыдэнцкіх “прававедаў” ён выведзены з ліку магчымых кандыдатаў. Я ўпэўнены, што ягоная сьмелая, актыўная палітычная пазыцыя будзе служыць надзейнай апораю найбольш годнаму кандыдату.

- Якія ўмовы павінны быць захаваны, каб любы з названых вамі палітыкаў здолеў атрымаць перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах?

- Упэўнены: толькі захаваньне агульнапрынятых у сьвеце нормаў, Канстытуцыя і заканадаўства без вольнай трактоўкі Лукашэнкі й ягонага акружэньня. Зрэшты, як паказалі апошнія падзеі, зьвязаныя з фармаваньнем выбарчых камісіяў, спадзявацца на дэмакратычны працэс выбараў не прыходзіцца.

- Скажам, што афіцыйная ўлада ня толькі ня выканае гэтыя ўмовы, але будзе ставіць яшчэ больш перашкоды апанентам “усенародна выбранага”, і ў выніку прэзыдэнцкае кіраваньне Лукашэнкі працягнецца. Якімі мусяць быць наступныя дзеяньні апазыцыі й вашыя дзеяньні ў такой сытуацыі?

- Адказ на гэтае пытаньне выцякае з папярэдняга пытаньня й адказу. Шляхі адхіленьня Лукашэнкі ад улады павінны быць толькі законнымі, і яны магчымы, калі гэта азначае весь беларускі народ. Я ў гэта веру.

- Аналітычныя падразьдзяленьні спэцслужбаў заўсёды адрозіваліся дакладнасьцю прагнозу па розных сацыяльна-эканамічных аспектах. Што чакаць грамадзянам Беларусі ад восеньскіх выбараў?

- Вядома, можна было б накіраваць гэтае пытаньне кіраўнікам аналітычных службаў КДБ, МУС, службы бясьпекі прэзыдэнта, Савету Бясьпекі. Хаця я ўпэўнены, што наўрадці яны, ангажаваныя афіцыйнай уладаю, дадуць адказ на гэтае сакраментальнае пытаньне. Але веру, што здаровы сэнс нашага мудрага народа пераможа, і калі ён прыйдзе на выбарчыя участкі, будзе галасаваць не рукамі, а розумам.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: