Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пры зборы подпісаў за Лукашэнку актыўна выкарыстоўваецца адміністратыўны рэсурс 11:06, 27/06/2001
Выключную актыўнасьць ў справе збору подпісаў за Лукашэнку разьвярнулі ў Віцебску адміністратары ўсіх узроўняў. Людзей пад страхам звальненьня прымушаюць падпісвацца за Лукашэнку адразу на працоўных месцах. Так здарылася, напрыклад, у 3-м гарадзкім шпіталі Віцебску і ў абласным анкалягічным шпіталі, у 73-м дзіцячым садку, дзе намесьніца – дэлегат Усебеларускага сходу, на прадпрыемствах “КІМ” і “Віцязь”, паведамляе радыё “Рыцыя”.
Зьбіраць подпісы за Лукашэнку абавязаны кіраўнікі ўсіх прадпрыемстваў і арганізацыяў і страшыні й члены тэрытарыяльных выбарчых камісіяў, хаця па закону яны не маюць права рабіць гэта, таму што не ўваходзяць ва iніцыятыўную групу Лукашэнкі.
Зьбіральнікі подпісаў за Лукашэнку падманваюць людзей, сьцьвярджаючы, што зараз, калі яны падпісаліся за Аляксандра Лукашэнку ўжо ня маюць права ставіць свой подпіс за іншых прэтэндэнтаў. З масай такіх выпадкаў сутыкнуліся ў Віцебску члены ініцыятыўных групаў Сямёна Домаша і Ўладзімера Ганчарыка. Па-ранейшаму часьцей усяго адчуваюць прымус жыхары інтэрнатаў. Так, у інтэрнаце інструментальнага завода ў Воршы намесьнік дырэктара прадпрыемства патрабаваў інфармацыю пра жыхароў інтэрнату, каб усіх іх аўтаматычна ўнесьці ў сьпіс на карысьць прэтэндэнта Лукашэнкі.