Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сям’я Івана Ціцянкова ў небясьпечнасьці? 11:08, 27/06/2001
Адкрыты ліст да Аляксандра Лукашэнкі ад жонкі былога кіраўніка справамі Адміністрацыі прэзыдэнта Івана Ціцянкова атрымала рэдакцыя “Белорусской деловой газеты” 26 чэрвеня па факсу. Зь ліста вынікае, што Галіне Ціцянковай паведамілі, што Лукашэнка даў загад Генэральнаму пракурору Беларусі Віктару Шэйману: “Если не можете разобраться с Титенковым, то у него есть дети и семья, а если не знаете, где они живут, - спросите у меня”. Як піша Галіна Ціцянкова,”Генпракурор прыняў загад да выкананьня”.
Галіна Ціцянкова просіць Аляксандра Лукашэнку адмяніць “гэтае безчалавечнае даручэньне і не браць грэх на душу”. Спадарыні Ціцянковай “жахліва ўявіць”, які лёс напаткае іхніх дзяцей праз Шэймана:”магчыма, хтосьці апынецца ў турме за наркотыкі ці скрадзеныя запчасткі, а можа іх выкрадуць, каб зламіць няўгодных бацькоў, ці ўсё будзе яшчэ больш жахлівым”.
“Насамрэч былі сьведчаньні, што ў Івана Ціцянкова і Аляксандра Лукашэнкі сапсаваліся адносіны. Пра гэта і сам Ціцянкоў казаў у інтэрвію “Беларускаму часу”, і былі ўскосныя падцьверджаньні таму. А апошні намёк на 42 мілёны даляраў, з-за якіх нібыта зьніклі Бажэлка, бізнэсмэн Лагвінец і Ціцянкоў – гэта было прамое ўказаньне: якое кола асобаў будзе “распрацоўвацца”. Па нашых дадзеных, Іван Ціцянкоў у Італіі. Напэўна, гэта ўсё ж не адпачынак”, пракамэнтавала ліст Галіны Ціцянковай намесьнік галоўнага рэдактара “БДГ” Сьвятлана Калінкіна.