Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея дасьць грошы толькі пасьля пагашэньня запазычанасьцяў 11:11, 27/06/2001
Міністэрства фінансаў Расеі падцьвердзіла сваю гатоўнасьць выдаць Беларусі дзяржаўны крэдыт пасьля ўрэгуляваньня рэспублікай пытаньняў пагашэньня пытаньняў мінулай пазыкі. Размова йдзе аб другой траншы ў памеры 70 мільёнаў даляраў ЗША. Першая транша ў памеры 30 мільёнаў даляраў залічана расейскім бокам у кошт пагашэньня папярэдніх беларускіх пазыкаў.
Беларусь мае запазычанасьць перад Расеяй па тэхнічных крэдытах, атрыманых у 1996-98 гадах. Гэта таварныя сувязныя крэдыты, якія рэспубліка брала пад пастаўкі пэўных відаў прадукцыі – камбайнаў, рухавікоў, медыкаментаў.