Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нашы дзеці варты лепшага жыцьця!
11:14, 27/06/2001, ЗУБР

“Вы памятаеце, колькі наабяцаў нам Лукашэнка, калі 7 гадоў таму выбіраўся у прэзыдэнты? Шмат, вельмі шмат. Але сёньня, калі ягоны час падыходзіць да канца, мы бачым толькі глыбокую эканамічную крызу, агалечаных людзей і танны папулізм “народнага выбраньніка”, што так жорстка падмануў нас. Нашыя дзеці варты лепшага жыцьця. Мы не маем права пазбаўляць іх шансу нармальна жыць. Мы павінны пазбавіць нашыя сем’і ад галечы, даць сваім дзецям і бацькам дастатак і дабрабыт”, - такімі словамі пачынаюцца ўлёткі, што распаўсюджваюцца па гарадах і вёсках Менскай вобласьці актывістамі руху ЗУБР.

“Усё больш менскіх прадпрыемстваў скарачаюць вытворчасьць. На 3-дзённы працоўны тыдзень перайшоў менскі завод “Калібр”. 4 дні на тадзень працуе буйное прадпрыемства “БелВАР”. Каля 3 тысячаў ягоных рабочых сталі ахвярамі эканамічнай палітыкі ўладаў. Ня лепшая сытуацыя на Менскім камвольным камбінаце – швейныя прадпрыемствы ня ў стане набываць ягоную прадукцыю. 60% ягоных рабочых адпраўлены ў нізкааплочваемыя адпускі.

Гэта адлюстроўваецца на заробках. Людзі атрымоўваюць ня больш за 40 даляраў. Доктар сёньня атрымоўвае амаль у тры разы меней за звычайнага будаўніка. Настаўнікі забытыя – іхнія патрабаваньні павысіць заробак улады проста ігнаруюць. Заробак затрымліваюць нават на флягмане беларускай эканомікі – Менскім трактарным заводзе.

У пастцы апынуліся й прадпрымальнікі Менску й Менскага раёну: з аднаго боку яны ня могуць кінуць справу, у якую ўкладзена столькі сілаў і сродкаў, з іншага – становіцца немагчымым працаваць у такіх умовах, у якія паставіла прадпрымальнікаў дзяржава. Плата за арэнду павялічылася на 40%, падаткі падняліся ў два разы.

Сёньня ўжо ўсім зразумела, што павышэньне заробку да 100 даляраў, якія абяцае Лукашэнка, гэтых праблемаў ня вырашыць. Дасягнём 100 даляраў, выплацім адзін раз – і прадпрыемствы спыняцца цалкам. Жыць пры гэтым лепш мы ня станем. І без таго жахлівыя кошты павялічацца ў некалькі разоў.

Разруха пануе паўсюль. Стацыянарнае лячэньне ў шпіталі ня мае сэнсу, калі мы самі не пакляпоцімся пра дарагія лекі. Хвалёная “бясплатная” медыцына можа прадаставіць нам толькі самыя танныя медыкаменты. Ваенны шпіталь у Слуцку ў мінулым годзе атрымаў толькі 15% неабходных лекавых прэпаратаў. У Жодзіна шпіталь перапоўнены настолькі, што ложкі з хворымі людзьмі прыходзіцца выстаўляць у калідор.

Праезд у грамадзкім транспарце ператвраецца ў выпрабаваньне. Зношанасьць аўтобусаў прыводзіць да частых паломак. У Барысаве з-за адсутнасьці сродкаў колькасьць гарадзкіх аўтобусаў скрацілася на 30 адзінак. Дарогі разьбітыя. Кожнае лета, нібы зьдзекваючыся, нам адключаюць гарачую ваду, а кожную зіму – ацяпленьне.

Дзесяцігодзьдзі сыходзяць на тое, каб чалавек здолеў атрымаць доўгачаканую кватэру. Лепшую частку жыцьця, маладосьць, мы праводзім у інтэрнатах. Абяцаньні ўладаў забясьпечыць усіх нас жыльём – суцэльная няпраўда й дэмагогія. З улікам нашых гаротных заробкаў, для таго каб набыць кватэру прыйдзецца зьбіраць грошы 90 гадоў і траціць пры гэтым на жыцьцё трэцюю частку заробку. Вось такія перспектывы прапаноўвае нам сёньняшняя ўлада...

Нашыя дзеці варты лепшага жыцьця. Мы не маем права пазбаўляць іх шансу нармальна жыць. Мы павінны пазбавіць нашыя сем’і ад галечы, даць сваім дзецям і бацькам дастатак і дабрабыт.

ЧАС ВЫБІРАЦЬ!”


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: