Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЭБРР спыніць фінансавую дапамогу Беларусі ў выпадку падтасоўкі вынікаў выбараў 11:17, 27/06/2001
Эўрапейскі банк рэканструкцыі й разьвіцьця мае намер спыніць аказаньне фінансавай дапамогі Беларусі, калі надыходзячыя ў краіне прэзыдэнцкія выбары пройдуць з парушэньнем дэмакратычных нормаў. Пра тое, як перадае карэспандэнт РІА "Новости", заявіў старшыня ЭБРР Жан Лемьер. “Мы будзем уважліва сачыць за ходам прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі”, -- падкрэсьліў ён у сваім выступе на летняй сесіі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы, што праходзіць у Стразбурзе. “Калі парушэньні будуць мець места, - сказаў Лемьер, - банк спыніць фінансавую дапамогу рэспубліцы”.
Пры гэтым прэзыдэнт ЭБРР удакладніў, што такое рашэньне ня будзе распаўсюджвацца на прыватны сэктар. Лемьер нагадаў, што “асноўная задача ЭБРР – судзейнічаць дэмакратычным працэсам ў рынкавай эканоміцы й эканамічнай дэмакратыі”.