Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 2829 30  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Бацька Кругер
11:16, 28/06/2001, "Московский Комсомолец"

У Аляксандра Лукашэнкі нямала мянушак: Бацька, Лука, Фюрэр... А на маю думку ён Кругер, монстар, народжаны жахам. Прэзыдэнцкая кампанія ў Беларусі стартавала, а некаторыя ўжо паўтараюць: Лукашэнку не перамагчы. І не таму, што ён усенародна выбараны, гэты перыяд біяграфіі ў яго ззаду. Не таму, што ён здолеў стварыць у Беларусі такую сыстэму адзінаасабовай улады, зьвярнуць якую ня ўсім па сілах. Для гэтага трэба шмат мужнасьці і вялікае жаданьне. Для гэтага трэба перамагчы жах, заснаваны на ўпэўненасьці, што нічога нельга зьмяніць...

 ПАЛIТЫКА 

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты зьвяртаюць увагу ПАСЭ на нелітымнасьць выбарчых камісіяў
11:15, 28/06/2001

Зваротам групы патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі перадалі вышэйшым службовым асобам ПАСЭ і Савету Эўропы кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька й ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук, які знаходзіцца ў Стразбурзе, дзе 29 чэрвеня сканчваецца сэсія Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы.

Ініцыятыўная група Міхаіла Чыгіра стала ахвяраю правакацыі
11:14, 28/06/2001

Прэсавая служба ініцыятыўнай групы Міхаіла Чыгіра паведамляе аб фактах выкарыстаньня брудных прадвыбарчых тэхналёгіяў супраць патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты. Так, 27 чэрвеня ў Нясьвіжы (Менская вобласьць) у адным з дамоў па вуліцы Карла Маркса трое маладых людзей спартовага тыпу, без пасьведчаньняў членаў ініцыятыўнай групы Міхаіла Чыгіра, прапаноўвалі жыхарам паставіць подпіс у ягоную падтрымку ў незапоўненых лістах і прапаноўвалі за гэта наяўныя грошы. Грамадзяне, якія адмаўляліся падпісвацца, падвяргаліся пагрозам і абразам.

У Жодзіна затрыманы члены групы па збору подпісаў за Сямёна Домаша
11:13, 28/06/2001

Тры чалавекі з ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Сямёна Домаша былі затрыманы 27 чэрвеня ў горадзе Жодзіна Менскай вобласьці ля прахадной Беларускага аўтамабільнага завода. Членаў ініцыятыўнай групы пасадзілі ў аўтамабіль і даставілі ў адзьдзяленьне міліцыі, дзе зь іх узялі тлумачэньне. Фармальнай прычынаю затрыманьня стаў плякат выстаўлены падчас збору подпісаў.

Мы не жадаем жыць у галечы
11:12, 28/06/2001, ЗУБР

“У ва што ператварылася наша жыцьцё за апошнія сем гадоў? Рэжым Лукашэнкі давёў нас да галечы. Заробак сёньня рэгулярна атрымоўваюць толькі чыноўнікі й міліцыя. Нам, шэраговым грамадзянам, якія працуюць на заводах, фабрыках, у школах, яе стала затрымліваюць, Ня плоцяць месяцамі. А калі й плоцяць, то, як магчыма жыць на гэтыя грошы, якія ўлада абяцае павялічыць усяго да 100 даляраў?” - гэтыя пытаньні актывісты руху ЗУБР задаюць ва ўлётках, якія сёньня распаўсюджваюцца ў Гарадзенскай вобласьці.

Маторабудаўнічы завод скарачае сотню рабочых
11:11, 28/06/2001, www.praca.by

Прыкладна на сто чалавек мяркуецца скараціць колькасьць персаналу на рэспубліканскім унітарным прапрыемстве “Жыткавіцкі мотабудаўнічы завод” (Гомельская вобласьць). Абсталяваньне гэтага канверсыўнага прадпрыемства зараз загружана толькі на 30-40 адсоткаў і, нягледзячы на тое, што прадукцыя завода карыстаецца попытам, у тым ліку на Менскім трактарным і мотарамонтным заводах, жывых грошай на прадпрыемства паступае вельмі мала. Яшчэ нядаўна дырэктар мотабудаўнічага завода Ўладзімер Воранаў, кажучы, што з 782 працоўных на прадпрыемстве можна сьмела скарачаць 200, патлумачыў, што ня можа гэтага зрабіць, бо ў Жыткавічах практычна немагчыма трапіць на іншае месца працы. Аднак, як відаць, абставіны апынуліся мацней за спачуваньне да людзей.

Польшча мяняе правілы ўезду на сваю тэрыторыю
11:10, 28/06/2001

З 1 ліпеня мяняецца парадак уезду беларускіх грамадзянаў па службовых справах на тэрыторыю Польшчы. Польскі бок будзе прызнаваць адметкі ў пашпарце “АВ-службовая шматразовая” сапраўднымі для шматразовага ўезду на тэрыторыю Польшчы толькі да 1 ліпеня гэтага года. З 1 ліпеня прастаўленыя пашпартна-візавымі службамі МУС краіны адметкі “АВ-службовая” будуць сапраўднымі толькі для аднаразовага ўезду на тэрыторыю Польшчы.

За мазаічнага псыхапата галасуюць пацыенты Магілёўскай псыхіятрычнай лякарні
11:09, 28/06/2001

Збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку пачаўся яшчэ да таго, як вызначыліся тэрытарыяльныя межы выбарчых вучасткаў. Самая неверагодная гісторыя здарылася ў псыхіятрычнай лякарні Магілёва: пацыентаў з памежнымі формамі хваробаў па загаду галоўнага доктара запісалі за Лукашэнку. Хворых – і стацыянарных, і амбулаторных – прымусілі паставіць у падпісных лістах толькі дату й подпіс, а месцам прапіскі вызначылі псыхіятрычную лякарню, паведамляе Радыё “Рацыя”.

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты пратэстуюць супраць прыняцьця дэкрэту №20
11:08, 28/06/2001

Прэтэндэнты на пост главы дзяржавы крытычна ацэньваюць дэкрэт прэзыдэнта №20 “Аб абавязковым дэкляраваньні даходаў і маёмасьці кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, ягоных сваякоў, жонкі (мужа), і ейных (ягоных) бацькоў і некаторых іншых мерах, накіраваных на правядзеньне адкрытых, свабодных і сумленных выбараў”.
“Дэкрэт зьяўляецца яшчэ адным падцьверджаньнем таго, што Лукашэнка не ладзіць зь дзейным заканадаўствам”, - заявіў адзін з патэнцыйных прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта Беларусі Сямён Домаш.

Сусьветны Банк параўноўвае Беларусь з Паўночнай Карэяй
11:07, 28/06/2001

“Мы не задаволены тымі ўмовамі, якія склаліся ў Беларусі для разьвіцьця бізнэсу і хацелі б бачыць фудаментальныя зьмены ў гэтай галіне, перш чым перайсьці да паўнамаштабнага фінасаваньня”, - заявіў падчас свайго візыту ў Менск дырэктар адзьдзелу Беларусі і Ўкраіны Сусьветнага Банка Люка Бабанэ. Па ягоных словах у Беларусі, у параўнаньні з іншымі краінамі сьвету (выключэньне складае толькі Паўночная Карэя), - найбольш цяжкія ўмовы для рэгістрацыі дробных і сярэдніх прадпрыемстваў.

ЦВК тлумачыць парадак збору подпісаў за патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты
11:06, 28/06/2001

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусі па выбарах і правядзеньню рэспубліканскіх рэферэндумаў распаўсюдзіла сваё паведамленьне, у якім тлумачыць парадак збору подпісаў у падтрымку вылучэньня кандыдатаў на пост прэзыдэнта. Як адзначаецца ў дакумэнце, паведамленьне зьявілася ў сувязі са скажэньнем некаторымі СМІ адпаведных палажэньняў Выбарчага кодэксу.

“Гомельавія” прыйдзецца заплаціць за сьмерць лётчыкаў
11:05, 28/06/2001

Сваякі гомельскіх лётчыкаў, што зьніклі амаль тры гады таму ў раёне Шры-Ланкі, прад’явілі грамадзянскія зыскі да аэрапорту “Гомельавія”. Удава пілёта Сяргея Ласаіванова і ўдава бортмеханіка Сяргея Анопрыенка, а таксама бацькі штурмана Сяргея Казлова запатрабавалі пакрыцьця маральнай шкоды, нанесенай ім сьмерцю родных. Як паведамляе "Вечерний Гомель", адказнасьць за здарэньне ўскладаюць на кіраўніцтва “Гомельавія”, якое камандзіравала экіпаж у Шры-Ланку, не папярэдзіўшы пра баявыя дзеяньні, якія там вяліся.

Лукашэнка адзьдзячыў Аляксія
11:04, 28/06/2001

Патрыярх усея Русі Аляксій ІІ скончыў свой візыт у Беларусь наведваньнем разам з Лукашэнкам так званага манументу Дружбы на мяжы Беларусі з Расеяй і Ўкраінаю. Манумент Дружбы быў выбраны месцам для перадачы Лукашэнкам двух абноўленых вялікіх урачыстых харугваў для Храма Хрыста Збаўцы ў Маскве. Харугвы, расшытыя золатам, былі зроблены па заказу Лукашэнку за 100 тысячаў даляраў у Маскве, адтуль перавезены ў Беларусь, каб зноў адправіцца ў расейскую сталіцу.

Павелічэньне мінімальнага заробку не павысіць узровень жыцьця беларусаў
11:03, 28/06/2001

Па разьліках Міністэрства працы павелічэньне з 1 ліпеня мінімальнага заробку да 7500 рублёў дазволіць павысіць заробак бюджэтнікаў прыкладна на 24%. Насамрэч павышэньне заробку застанецца толькі на паперы. З-за сталага росту інфляцыі 40,5% насельніцтва краіны будзе мець рэсурсы на члена сям’і ніжэй за пражыткавы мінімум, што значыць жыць за рысай бядноты.

Растуць запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў
11:02, 28/06/2001

На 1 чэрвеня запасы гатовай прадукцыі на складах беларускіх прамысловых прадпрыемстваў дасягнулі 67,9 адсоткі аб сярэднемесячнага аб`ёму вытворчасьці. Для параўнаньня: у траўні запасы складалі 65,4, у красавіку - 60,3, у сакавіку - 56,1, у лютым - 52 адсоткі. Самы высокі показчык быў у студзені 1999 года (85,9 адсоткі), калі прамысловасьць перажывала наступствы расескай фінансавай крызы.

Зноў падаражэлі жыльлёва-камунальныя паслугі
11:01, 28/06/2001

Пасьля месячнага перапынку працягваецца рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. У чэрвені на 3,3 адсоткі павялічылася кватэрная плата за тэхабслугоўваньне) і плата за карыстаньне ліфтам, на столькі сама падаражэлі газ, халодная вада й каналізацыя, вываз і абяскоджваньне адходаў, на 35 адсоткаў – гарачая вада.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: