Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Канчатковы дыягназ падцьвярджаецца – Лукашэнка паедзе на лыжароллерах
11:15, 29/06/2001

Лукашэнка будзе прымаць удзел у спартовай эстфеце, прысьвечанай Дню вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў Беларусі, і пабяжыць на лыжароллерах. Да ўдзелу ў гэтым прабегу запрошаны палітычныя партыі й грамадзкія арганізацыі, якія змогуць выставіць свае каманды. Аднак іхнім лідэрам прапаноўваецца бегчы разам з Лукашэнкам. Пы гэтым яны маюць права выбраць спосаб руху – звычаны бег, бег на ролікавых каньках, бег на ролікавых лыжах.

 ПАЛIТЫКА 

Лукашэнка абвязаны ўнесьці ў дэклярацыю даходы ад сваіх пазабюджэтных фондаў
11:14, 29/06/2001

Беларускі Гэльсінкскі камітэт зьвярнуўся ў Вярхоўны Суд, Вышэйшы гаспадарчы суд і Канстытуцыйны Суд з просьбай прыняць меры да прызнаньня Дэкрэта №20 неканстытуцыйным. БГК абураны тым фактам, што дэкрэт не прадугледжвае агучваньня Лукашэнкам, што йдзе на паўторнае перавыбраньне, інфармацыі пра створаныя й кантралюемыя ім пазабюджэтныя фонды Кіраваньня справамі Прэзыдэнта, што, на думку БГК, зьяўляецца абавязковым. Маёмасьць і грашовыя сродкі гэтых фондаў не зьяўляюцца часткай дзяржаўнага бюджэту. Яны выведзены з-пад кантролю “парлямэнту”, Савміну, Камітэту дзяржкантролю і падпарадкаваны выключна Лукашэнку.

“Вертыкаль” узялася за зьнічтажэньне “Барысаўскіх навінаў”
11:13, 29/06/2001

Вось ужо тыдзень пошта Барысава адмаўляецца абслугоўваць незалежны штотыднёвік “Барысаўскія навіны”, што выходзіць 15-ці тысячным накладам і распаўсюджваецца па чатырох раёнах Менскай вобласьці. Як паведаміў "Рацыё Свабода" галоўны рэдактар і сузаснавальнік выданьня Анатоль Букас, кіраўніцтва Барысаўскага гарвыканкаму забараніла мясцоваму вузлу сувязі пералічваць выданню грошы чытачоў за падпіску на другое паўгодзьдзе.

У Менск прыязджае дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ
11:12, 29/06/2001

Дэлегацыя Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ прыязджае ў Менск 30 чэрвеня. На падставе падрыхтаванай падчас візыту справаздачы гэтая дэлегацыя падрыхтуе прэкт рашэньня аб тым, хто будзе членам Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ: Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ці “палата прадстаўнікоў”. Пасьля на сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, якая пройдзе ў пачатку ліпеня ў Парыжы, будзе канчаткова вырашана пытаньне пра лёс беларускай дэлегацыі.

“Палатка” абараняе былога югаслаўскага дыктатара
11:11, 29/06/2001

Дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” не саступаюць у розуме і псыхічным нездароўі свайму лідэру “Слабадана Мілошавіча судзяць за тое, што ён абараняў сваю краіну й інтарэсы ейнага народа, за тое, што ён выступаў за ўступ Югаславіі ў Саюз Беларусі й Рассеі”,-- заявіў намесьнік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД "Палаты прадстаўнікоў" Сяргей Касьцян.

Прадпрыемствы вінны за энэргарэсурсы больш за мільярд даляраў
11:10, 29/06/2001

Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу на 1 траўня 2001 года агульная запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў за энэргарэсурсы склала 2.122,2 млрд. рублёў (1,59 млрд. даляраў ЗША). На 1 студзеня пазыка раўнялася 1.772,3 млрд. рублёў (1,5 млрд. даляраў ЗША). Запазычанасьць за прыродны газ склала 1.079,5 млрд. рублёў (811 млн. даляраў ЗША), электраэнэргію - 949 млрд. (713 млн.), нафту - 16,9 млрд. (12,7 млн.).

Сумнае становішча беларускай піўной галіны
11:09, 29/06/2001

Незапатрабаванасьць айчыннага піва зьвязана з пагаршэньнем якасных характарыстык беларускага піва, што абумоўлена нізкай якасьцю півавараннага ячмяню і, як сьледзтва, нізкай якасьцю соладу. Пры гэтым трэба зазначыць, што ў Беларусі дзейнічае дзяржаўны заказ. І піўных вытворцаў проста абавязваюць закупаць узрошчаны на Беларусі півавараны ячмень, які значна саступае па якасных характарыстыках імпартным аналягам. Пры гэтым тэхнічнае становішча піўной галіны – сумнае.

За Слабадана Мілошавіча Югаславіі даюць больш за мільярд даляраў
11:08, 29/06/2001

Міжнародныя фінансавыя арганізацыі й краіны Захаду маюць намер прадаставіць Югаславіі значную фінансавую дапамогу для рэканструкцыі эканомікі краіны. На міжнароднай канферэнцыі ў Брусэлі, прысьвечанай гэтаму пытаньню, прадстаўнікі Сусьветнага банку паведамілі, што выдзяляюць Бялграду на бліжэйшыя два гады 580 мільёнаў даляраў. Эўразьвяз прадаставіць Югаславіі 450 мільёнаў, паведамляе "Радыё Свабода". Як заявіў віцэ-прэм’ер югаслаўскага ўраду Міралюб Лабус, што выступаў на канферэнцыі, учарашняе рашэньне ўладаў Сэрбіі выдаць Слабадана Мілошавіча дае міжнароднай супольнасьці магчымасьць дапамагчы Югаславіі ва ўзнаўленьні эканомікі. Колькі, цікава, каштуе Лукашэнка?

Прэзыдэнт ПАСЭ мае намер прыняць спэцыяльную заяву аб нелегітымнасьці выбарчых камісіяў
11:07, 29/06/2001

На сесіі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы скончыла сваё работу дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале зь віцэ-сьпікерам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анятолем Лябедзькам. Учора на паседжаньні Камітэту па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прайшлі заслухоўваньні па сытуацыі ў Беларусі. У сустрэчы прынялі ўдзел урадавыя й апазыцыйныя дэлегацыі, а таксама беларускія праваабаронцы.

Рух «За новую Беларусь!» пратэстуе супраць прыняцьця дэкрэту №20
11:06, 29/06/2001

“Верх свавольства і беззаконства” – так характарызуе аргкамітэт грамадзкага кааліцыйнага руху “За новую Беларусь!” прэзыдэнцкі дэкрэт №20. Як адзначаецца ў заяве аргкамітэту, дадзены дакумэнт зьяўляецца сьведчаньнем “няздольнасьці” сёньняшняга главы дзяржавы “перамагчы ў сумленнай барацьбе”, “ягонага жаданьня лішні раз перастрахавацца ад сумленных канкурэнтаў”.

Патлумачыць дэкрэт ня могуць нават чыноўнікі Адміністрацыі
11:05, 29/06/2001

Загадчык адзьдзелам па сувязях з грамадзкімі арганізацыямі Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Валеры Мізееў падчас прэсавай канферэнцыі ня здолеў патлумачыць журналістам, на якой стадыі прадвыбарчай гонкі ейныя ўдзельнікі павінны прадстаўляць у ЦВК сваю і сваіх сваякоў дэклярацыі аб даходах і маёмасьці. Ён нават ня мог сказаць, ці існуюць у выбарчым кодэксе якіх-небудзь краінаў такія нормы, прадугледжаныя дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі №20, як дэкляраваньне даходаў і маёмасьці ня толькі кандыдата ў прэзыдэнты, але й ягоных дзяцей, унукаў, бацькоў, бабуль і дзядуль. Валеры Міхееў адмовіўся разважаць аб карэктнасьці ці некарэктнасьці дзеяньняў Лукашэнкі, які зьмяняе правілы вядзеньня выбарчай кампаніі ў той момант, калі яна ўжо пачалася.

Міхаіл Марыніч зьвярнуўся да Лукашэнкі з адкрытым лістом
11:04, 29/06/2001

“Спадар Прэзыдэнт! Я сумленна служыў Айчыне далёка да Вашага зьяўленьня на палітычнай арэне. Служыў яму пры Вас і, спадзяюся, буду служыць і надалей. Менавіта таму лічу неабходным выступіць з наступным зваротам. Рэспубліка Беларусь уступіла ў найважную палітычную кампанію – прэзыдэнцкія выбары. Ад дэмакрытычнасьці іх правядзеньня, роўных умоваў для ўсіх прэтэндэнтаў, залежыць, без перабольшваньня, будучае нашай краіны, што стала ў выніку сямігадовай аўтарытарнай самаўлады ў вачах ўсяго сьвету краінай-ізгоям. У выніку сталага парушэньня Канстытуцыі краіны, падмены заканадаўства дэкрэтамі й ўказамі разбурана эканоміка, грамадзяне ў галечы адсутнічаюць правы й свабоды”, - з такім лістом да Лукашэнкі зьвярнуўся кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, Паўнамоцны амбасадар Латвіі, Эстоніі й Фінляндыі Міхаіл Марыніч.

Улады садзейнічаюць апаганьваньню цэркваў
11:03, 29/06/2001

У ноч на 23 чэрвеня ў вёсцы Сінегава Старадоржскага раёну Менскай вобласьці была апаганена цаква хрысьціянаў веры эвангельскіх “пяцідзесятнікаў”. Апаганьваньне паўтарылася і на наступную ноч. Мясцовы пастар выклікаў па тэлефоне міліцыю, аднак нарад так і не прыехаў. Адбывалася ўсё гэта падчас візыту на беларускую зямлю сьвяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ, якога Аляксандар Лукашэнка назваў сваім настаўнікам і сябрам, паведамляе “БДГ”.

Беларусь і Калінінград думаюць аб абыходных шляхах па тэрыторыі Польшчы. Польшча супраць
11:02, 29/06/2001

Падчас візыту калінінградзкай дэлегацыі ў Беларусь абмяркоўваліся транспартныя праблемы: як калініградцам, апярэджваючы ўвядзеньне візаў Літвою, зябясьпечыць найбольш спрыяльныя ўмовы транзыту людзей і грузаў праз Беларусь. Як паведамляе прэсавая служба адміністрацыі вобласьці, адзін са спосабаў вырашэньня гэтай праблемы ўдзельнікі паседжаньня бачаць у адраджэньні ідэі абыходнага шляху па тэрыторыі Польшчы.

Югаславія выдала Мілошавіча Гаагскаму трыбуналу
11:01, 29/06/2001

Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму трыбуналу ААН па былой Югаславіі. Мілошавіч быў дастаўлены ў Гаагу ноччу з чацьвярга на пятніцу й зьмешчыны пад арышт. На дадзены момант ён знаходзіцца ў турме Шэфінінген, дзе ён ужо прайшоў медычны дагляд; яму зачыталі абвінавачваньні й выкладзены ягоныя правы.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: