Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч выдадзены Міжнароднаму крымінальнаму трыбуналу ААН па былой Югаславіі. Мілошавіч быў дастаўлены ў Гаагу ноччу з чацьвярга на пятніцу й зьмешчыны пад арышт. На дадзены момант ён знаходзіцца ў турме Шэфінінген, дзе ён ужо прайшоў медычны дагляд; яму зачыталі абвінавачваньні й выкладзены ягоныя правы.
Рашэньне аб выдачы Мілошавіча прыняў у чацьвер урад Сэрбіі, нягледзячы на тое, што ў той самы дзень Канстытуцыйны суд Югаславіі спыніў дзеяньне выдадзенай раней пастановы ўраду аб выдачы былога прэзыдэнта Гаазе. Прэм’ер-міністар Зоран Джынджыч, калі тлумачыў такі крок ураду, заявіў, што кабінет узяў на сябе юрыдычныя паўнамоцтвы федэральных уладаў і выканаў урадавы ўказ аб выдачы Міжнароднаму трыбуналу асобаў, якія абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах. Ён таксама заявіў, што ўрад пайшоў на гэты крок, каб пазьбегнуць ізаляцыі краіны.