Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь і Калінінград думаюць аб абыходных шляхах па тэрыторыі Польшчы. Польшча супраць 11:02, 29/06/2001
Падчас візыту калінінградзкай дэлегацыі ў Беларусь абмяркоўваліся транспартныя праблемы: як калініградцам, апярэджваючы ўвядзеньне візаў Літвою, зябясьпечыць найбольш спрыяльныя ўмовы транзыту людзей і грузаў праз Беларусь. Як паведамляе прэсавая служба адміністрацыі вобласьці, адзін са спосабаў вырашэньня гэтай праблемы ўдзельнікі паседжаньня бачаць у адраджэньні ідэі абыходнага шляху па тэрыторыі Польшчы.
Размова йдзе аб участку ў 80 км, які пры ўмове спрыяльных перамоваў з Польшчай мог бы значна скараціць шлях з Калініградзкай вобласьці ў Беларусь, а пасьля ў Маскву. Праўда, пяць гадоў таму, калі прэзыдэнты Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка ўпершыню публічна агучылі гэтую ідэю, яна атрымала негатыўныя адозвы ў Польшчы, дзе ўсялякае згадваньне аб транспартных карыдорах выклікае рэзкую рэакцыю. Плянуецца, што перамовы па гэтай праблеме з Польшчай будуць весьці як урад РФ, так і ўрад Беларусі. А пакуль бакі дамовіліся, што у хуткім часе пачне вырашацца пытаньне аб адкрыцьці авіялініі Калініград-Менск.