Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рух «За новую Беларусь!» пратэстуе супраць прыняцьця дэкрэту №20 11:06, 29/06/2001
“Верх свавольства і беззаконства” – так характарызуе аргкамітэт грамадзкага кааліцыйнага руху “За новую Беларусь!” прэзыдэнцкі дэкрэт №20. Як адзначаецца ў заяве аргкамітэту, дадзены дакумэнт зьяўляецца сьведчаньнем “няздольнасьці” сёньняшняга главы дзяржавы “перамагчы ў сумленнай барацьбе”, “ягонага жаданьня лішні раз перастрахавацца ад сумленных канкурэнтаў”.
Аргкамітэт руху “За новую Беларусь!” выказвае занепакоенасьць, што прыняты дэкрэт унясе “яшчэ больш нярвованасьці ў працэс рэгістрацыі кандыдатаў”. “Няцяжка здагадацца, што пры рэгістрацыі ніякіх праблемаў ня будзе толькі ў Лукашэнкі” гаворыцца ў заяве. Як адзначаюць ягоныя аўтары, выклікае занепакой і пункт 1.3 дэкрэту. У ім указваецца, што адмаўленьне ў рэгістрацыі кандыдата ці адмена рашэньня аб рэгістрацыі можа пацягнуць уяўленьне неадпаведнай рэчаіснасьці зьвесткі ў дэклярацыях; істотнасьць гэтых неадпаведнасьцяў будзе ажыцьцяўляць ЦВК. “Ці не атрымаецца так, што для кагосьці “забыты” аўтамабіль можа апынуцца “істотным”, а для іншага кандыдата ... ня вельмі?” -- ставяць пытаньне аўтары заявы.