Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прэзыдэнт ПАСЭ мае намер прыняць спэцыяльную заяву аб нелегітымнасьці выбарчых камісіяў 11:07, 29/06/2001
На сесіі Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы скончыла сваё работу дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале зь віцэ-сьпікерам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Анятолем Лябедзькам. Учора на паседжаньні Камітэту па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека прайшлі заслухоўваньні па сытуацыі ў Беларусі. У сустрэчы прынялі ўдзел урадавыя й апазыцыйныя дэлегацыі, а таксама беларускія праваабаронцы.
Нагадаем, што ў сераду парлямэнцкая група ліберал-дэмакратаў і рэфарматараў прыняла рэзалюцыю ў справе фармаваньня выбарчых камісісяў у Беларусі. Дэлегацыя беларускай апазыцыі сустракалася з намесьнікам генэральнага сакратара Савету Эўропы, а таксама з кіраўніком сакратарыяту прэзыдэнта Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы спадаром Халерам. Падчас сустрэчы перадалі зварот 6 патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты, а таксама кіраўнікоў партыяў палітычнай апазыцыі. У дакумэнце ўтрымліваецца просьба да кіраўнікоў Савету Эўропы адрэагаваць на працэдуры й працэс фармаваньня выбарчых камісіяў:
“Мы ўжо абсалютна дакладна ведаем, што будзе прынята спэцыяльная заява прэзыдэнта ПАСЭ Расэлам Джонсанам. І намесьнік генэральнага сакратара таксама сказаў, што пытаньне настолькі істотнае, што ў хуткім часе генэральны сакратар абавязкова адрэагуе. Больш за тое, на сустрэчы зь кіраўніком сакратарыяту ПАСЭ Халерам мы казалі пра сумесную заяву, пад якой бы падпісаліся прэзыдэнт ПАСЭ лорд Расэл Джонсан, кіраўнік Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Севярын”, паведаміў Анатоль Лябедзька ў інтэрвію радыё “Рацыя”
“Акрамя таго, мы агучылі яшчэ адну важную ініцыятыву – правесьці 4-ю канферэнцыю па Беларусі з удзелам прадстаўнікоў АБСЭ, Савету Эўропы, суб’ектаў Беларусі. Тэма адна – прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Мы з гэтай ініцыятываю паедзем у Парыж, дзе пройдзе сэсія Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ, і павязем па нашых падліках 5 дакумэнтаў, у тым ліку й зварот да дзейнага старшыні, таму што папярэднія тры тэхнічныя канферэнцыі пад эгідай дзейнага старшыні”.