Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За Слабадана Мілошавіча Югаславіі даюць больш за мільярд даляраў 11:08, 29/06/2001
Міжнародныя фінансавыя арганізацыі й краіны Захаду маюць намер прадаставіць Югаславіі значную фінансавую дапамогу для рэканструкцыі эканомікі краіны. На міжнароднай канферэнцыі ў Брусэлі, прысьвечанай гэтаму пытаньню, прадстаўнікі Сусьветнага банку паведамілі, што выдзяляюць Бялграду на бліжэйшыя два гады 580 мільёнаў даляраў. Эўразьвяз прадаставіць Югаславіі 450 мільёнаў, паведамляе "Радыё Свабода". Як заявіў віцэ-прэм’ер югаслаўскага ўраду Міралюб Лабус, што выступаў на канферэнцыі, учарашняе рашэньне ўладаў Сэрбіі выдаць Слабадана Мілошавіча дае міжнароднай супольнасьці магчымасьць дапамагчы Югаславіі ва ўзнаўленьні эканомікі. Колькі, цікава, каштуе Лукашэнка?