Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сумнае становішча беларускай піўной галіны 11:09, 29/06/2001
Незапатрабаванасьць айчыннага піва зьвязана з пагаршэньнем якасных характарыстык беларускага піва, што абумоўлена нізкай якасьцю півавараннага ячмяню і, як сьледзтва, нізкай якасьцю соладу. Пры гэтым трэба зазначыць, што ў Беларусі дзейнічае дзяржаўны заказ. І піўных вытворцаў проста абавязваюць закупаць узрошчаны на Беларусі півавараны ячмень, які значна саступае па якасных характарыстыках імпартным аналягам. Пры гэтым тэхнічнае становішча піўной галіны – сумнае.
80 адсоткаў абсталяваньня ва ўсіх сэнсах састарэла, адсутнічаюць зваротныя сродкі і прыток капіталу з боку. Усё гэта, па словах прадстаўніка “Белдзяржхарчпраму” адмоўна сказваецца на якасьці вырабленага ў Беларусі піва і патрабуе прыцягненьня зьнешніх інвестараў.
За пяць месяцаў 2001 года ў Беларусі выраблена 5 мільёнаў 283 тысячы дэкалітраў піва, што на 19 адсоткаў меней, чым за аналягічны перыяд мінулага года. Магутнасьці беларускіх прадпрыемстваў застаюцца незапатрабаванымі, і вырабляецца нашмат меней: у 2000 годзе было выпушчана толькі 23,6 мільёны дэкалітраў. Па дадзеных Міністэрства гандлю, зьніжаюцца ня толькі аб’ёмы выпуску айчыннага піва але й ягоная рэалізацыя спажыўцу.