Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прадпрыемствы вінны за энэргарэсурсы больш за мільярд даляраў
11:10, 29/06/2001

Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу на 1 траўня 2001 года агульная запазычанасьць беларускіх прадпрыемстваў за энэргарэсурсы склала 2.122,2 млрд. рублёў (1,59 млрд. даляраў ЗША). На 1 студзеня пазыка раўнялася 1.772,3 млрд. рублёў (1,5 млрд. даляраў ЗША). Запазычанасьць за прыродны газ склала 1.079,5 млрд. рублёў (811 млн. даляраў ЗША), электраэнэргію - 949 млрд. (713 млн.), нафту - 16,9 млрд. (12,7 млн.).

1.781,1 млрд. рублёў (1,34 млрд. даляраў) запазычанасьці прыходзіцца на ўнутрырэспубліканскія разьлікі, 341,1 млрд. рублёў (256 млн. даляраў) складае зьнешняя запазычанасьць, у тым 201,5 млрд. (151 млн.) - за газ, 105,4 млрд. (79 млн.) - электраэнэргію.

Запазычанасьць за энэргарэсурсы ў прамысловасьці дасягнула 1.085,3 млрд. рублёў (815 млн. даляраў ЗША), у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы - 470,9 млрд. (354 млн.), у сельскай гаспадарцы - 293,7 млрд. (221 млн.), на транспарце (уключаючы трубаправодны) - 233,3 млрд. (175 млн.), у гандлі і грамадзкім харчаваньні - 10,3 млрд. (7,7 млн.), у будаўніцтве - 3,9 млрд. (2,9 млн.). Пры гэтым у пачатку года даўгі будаўнічай галіны (у рублёвым выражэньні) павялічыліся ў 1,7 разы, сельскай гаспадарцы – на 38,3 адсоткі, транспарце - на 34,4, ЖКГ - на 23,1, прамысловасьці - на 12,7.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: