Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Акция ЗУБРа в День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков – в разделе «Фотохроника»
11:19, 03/07/2001

День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков сегодня по-своему отметили активисты движения ЗУБР. Если власть в этот день пыталась демонстрировать так называемую мощь диктата, заставив громыхать по проспекту чадящие танки и бронетранспортеры, то молодые зубры вышли на проспект в майках «Время выбирать!», бесстрашно скандируя «Долой дурак!» и олицетворяя тем самым перемены и стремление бороться за свою лучшую жизнь. Фотографии с акции смотрите в разделе «Фотохроника».

 ПАЛIТЫКА 

Псыхапата на лыжароллерах сустрэлі пытаньнем аб зьніклых людзях
11:18, 03/07/2001

Сьвяткаваньне Дня вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў зубры працягвалі на плошчы Незалежнасьці, куды для ўдзелу ў спартовай эстафеце прыбыў Аляксандра Лукашэнка. У падцьверджаньне свайго дыягназу – мазаічнай псыхапатыі – Лукашэнка вырашыў у ліпеньскую спёку праехацца па прашпэкце на лыжарольлерах. Стартаваць было вырашана як раз з плошчы Незалежнасьці. Аднак замест захопленых аплядысмэнтаў Лукашэнка пачуў як натоўп зуброў скандзіраваў: “Дзе Захаранка?”, “Дзе Завадзкі?”, “Дзе Ганчар?”,”Дзе Красоўскі?”

Зубры захапілі прашпэкт
11:17, 03/07/2001

Калёна з 200 зуброў рушыць ў гэтую хвіліну па пустым прашпэкце Скарыны. Прашпэкт быў вызвалены ад народа і прамыты перад эстафетай. Мінакоў назад на праезджую частку ня выпусьцілі, аднак на пустую прастору выйшлі зубры. На вачах дзесяткаў тысячаў зьдзіўленых менчукоў яны маршам прайшлі праз увесь прашпэкт ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасьці. На шляху яны скандзіравалі “Час выбіраць!”, “Жыве Беларусь!” і “Долой дурака!”. Гледачы адказвалі зубрам аплядысмэнтамі і падтрымлівалі скандзіраваньне. Да гэтага ўсе тры дні сьвятаў на прашпэкце працягвалася раздача інфармацыйных і агітацыйных матэрыялаў ЗУБРа. Дзесяткі тысячаў менчукоў зноў пачулі лёзунг “Час выбіраць!”

Першыя арышты ў Дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў
11:16, 03/07/2001

Восем актывістаў руху ЗУБР былі толькі што затрыманы супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў на скрыжаваньні вуліцы Валадарскага й прашпэкту Скарыны. Зубры прымалі ўдзел у народных гуляньнях па прашпэкце Скарыны, які на тры дні сьвяткаваньня Дня вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаўстаў пешаходнай зонай. За тое, што хлопцы й дзяўчаты раздавалі газэты “Наша Свабода” і дэманстравалі майкі й налепкі “Час выбіраць!”, міліцыя, нягледзячы на зьдзіўленьне й абурэньне адпачываючых у гэты час на прашпэкце людзей, запіхнула восем зуброў у аўтамабілі й павезла ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску.

ЗУБР віншуе менчукоў
11:15, 03/07/2001

Сотні маладых людзей актывістаў моладзевага руху ЗУБР зьявіліся ў 12 гадзінаў дня ў цэнтры горада на прашпэкце Скарыны, які стаў на тры дні сьвята пешаходнай зонай. Парні й дзяўчаты раздаюць газэты “Наша свабода”, гуляюць разам з менчукамі й дэманструюць майкі й налепкі “Час выбіраць!”, актыўна прымаюць удзел у атракцыёнах і танчаць. Як заявіў прэсаваму цэнтру Хартыі`97 адзін з зуброў, яны “акупавалі” прашпэкт на цэлы дзень і маюць намер заставацца тут да вечара. Мінакі велімі добразычліва адносяцца да зуброў, фатаграфуюцца зь імі на памяць. Надалей мы будзем паведамляць пра разьвьцьцё сьвята.

За распаўсюд «Нашай Свабоды» было затрымана 17 зуброў
11:14, 03/07/2001, ЗУБР

17 зуброў былі затрыманы ў Менску супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў 28 і 29 чэрвеня за распаўсюд спэцвыпуску газэты “Наша свабода”, прысьвечанага надыходзячым прэзыдэнцкім выбарам. У распаўсюджанай зубрамі газэце быў таксама апублікаваны скандальны ліст былых сьледчых пракуратуры Зьміцера Петрушкевіча й Алега Случака, якія абвінавацілі ўлады ў выкраданьнях і забойствах вядомых ў Беларусі людзей. Міліцыянты актыўна хапалі зуброў у розных частках горада і суправаджалі пад канвоем у вучасткі й апорныя пункты міліцыі.

ЗУБР выплаціў рабочым абяцаныя 100 даляраў
11:13, 03/07/2001, ЗУБР

Акцыю-перфомэнс “Заробак-2001” правялі сёньня ў Барысаве актывісты руху ЗУБР. Падчас перазьменак, калі ля прахадных зьбіраліся практычна ўсе рабочыя прадпрыемстваў, людзі ў вусатых масках, якія надзіва нагадвалі Лукашэнку, раздавалі барысаўчанам доўгачаканы заробак. Кожны рабочы мог атрымаць купюру ў 100 “лукашыкаў” з выяваю фігі.

Расейскія тэлеканалы будуць адключаць і наперад
11:12, 03/07/2001, «Вечерний Минск»

Эксперыменты па адключэньню расейскіх каналаў, што сталі частымі ў апошні час, раздражняюць людзей. Толькі сьціхлі жарсьці па травеньскаму “фокусу” БТ, калі ўсіх тэлегледачоў павялі ў прымусовым парадку на экскурсію ў Палац рэспублікі, як новая навала па вечарах стала прападаць выява ГРТ.

Пуцін павіншаваў беларусаў, але не падтрымаў Лукашэнку
11:11, 03/07/2001

Надзвычай стрымана і акуратна павіншаваў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін з Дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў Аляксандра Лукашэнку. Пуцін ні словам не згадаў пра надыходзячыя прэзыдэнцкія выбары, чым у чарговы раз падцьвердзіў свой намер не падтрымліваць Лукашэнку ў ягоным імкненьні балятавацца на другі тэрмін. У сваім кароткім віншаваньні Пуцін заўважыў, што неабходнай умоваю пасьпяховага станаўленьня й разьвіцьця дзяржавы зьяўляецца прыхільнасьць да агульнапрынятых прынцыпаў свабоды й дэмакратыі. “Упэўнены, што мэтанакiраваныя намаганьні, заснаваныя на гэтых прынцыпах, дазволяць забясьпечыць расеянам і беларусам мірнае й годнае жыцьцё”, - асабліва падкрэсьліваецца ў віншаваньні.

Сьвежым анекдотам па рэжыму!
11:10, 03/07/2001

На сайце Хартыі’97 ў разьдзеле “Форум” зьявілася новая тэма – “Сьвежым анекдотам па рэжыму”. Наведавальнікі нашага сайту могуць прачытаць і адправіць у новы разьдзел сьвежыя анекдоты пра дыктатара і ягоны рэжым. Напрыклад, такія, як гэты:
Прыходзіць да Лукашэнкі памочнік і кажа:
- Аляксандар Рыгоравіч, вы нарэшце сталі выязным.
- Так? І куды мая першая паездка?
- У Гааагу.

У Менску – парад сельгастэхнікі й псыхапат на лыжах
11:09, 03/07/2001

Сапраўды гіпертрафіраваныя формы набывае імкненьне ўладаў паказаць сваю блізкасьць да народу. У спробе даказаць сваю “народнасьць” Лукашэнка й яго акружэньне наладзілі агульнарэспубліканскае сьвята такім чынам, якім, на іхнюю думку, яно павінна падабацца нам з вамі. А менавіта – з ваенным парадам, дэмантрацыяй “дасягненьняў” беларускай прамысловасьці, спартовым шэсьцем, лыжным прабегам пасярод лета, перакрытым для аўтаруху цэнтрам горада і так далей. Падабаецца? Наўрадці. Аднак мы будзем паведамляць, што адбываецца на менскіх вуліцах і разьмесьцім на сайце фатаздымкі з гэтага пампезнага “сьвята” у савецкім стылі. Апошняга ў гісторыі гэтай краіны. Прыйшоў ЧАС ВЫБІРАЦЬ новае жыцьцё.

Міхаіл Чыгір адмаўляецца ад гонару стаяць на трыбуне з Лукашэнкам
11:08, 03/07/2001

“Аляксандр Рыгоравіч! 29 чэрвеня я атрымаў Вашае запрашэньне прысутнічаць на парадзе войскаў, а таксама пропуск на трыбуну. Прыняць гэтае запрашэньне я не магу. Я адмаўляюся ад яго не таму, што Вашая спроба публічна прадэманcтраваць прымірэньне – ня болей чым піяраўскі ход з далёка вылічынымі наступствамі”, - так пачынаецца адкрыты ліст, зь якім экс-прэм’ер-міністар Беларусі й патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Міхаіл Чыгір зьвярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні наладжанага ім параду ў Дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Да суда над выкрадальнікамі Завадзкага засталіся лічаныя дні
11:07, 03/07/2001

У хуткім часе крымінальная справа адносна асобаў, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага й забойстве азэрбайджанскай сям’і, - павінна быць накіравана ў суд. Пра гэта БелаПАН паведамілі абаронцы некаторых абвінавачаных. Для разгляду ў суд будуць перададзены матэрыялы па дзевяцi злачынствах.

Суд над БТ пачаўся
11:06, 03/07/2001

Разгляд зыску расейскай тэлекампаніі НТБ да Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі пачаў Вышэйшы гаспадарчы суд 29 чэрвеня. Інтарэсы НТБ прадстаўляе ТАА “Відэё інтэрнэшннл” – выходнае прадпрыемства ТАА “Медыя Сэрвіс АРТ”, якое зьяўляецца рэклямным агентам НТБ на тэрыторыі Беларусі (само ТАА “Медыя Сэрвіс Арт” ня можа падаць зыск, бо не зьяўляецца рэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь).
Істца абвінавачвае адказчыка ў незаконным разьмяшчэньні рэклямных блёкаў у эфіры тэлекампаніі НТБ, пачынаючы з 3 лютага і патрабуе пакрыцьця ўрону на суму 56 409 495 беларускіх рублёў (40,9 тысячаў даляраў).

Беларусь умацоўвае ваеннае супрацоўніцтва з Лаосам
11:05, 03/07/2001

Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі на чале з кіраўніком парлямэнту Саманам Віньякетам 4 ліпеня прыбывае з візытам ў Менск. На наступны дзень парлямэнтарыі наведаюць адно з асноўных прадпрыемстваў ВПК рэспублікі - Беларускае оптыка-механічнае аб`яднанне - і кампанію "Белтэхэкспарт" - упаўнаважаную ўрадам на правядзенне ўсяго комплексу работ па рэалізацыі, рамонту і мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі і ўзбраення.

Толькі за тры тыдні чэрвеня кошты вырасьлі на 1,9%
11:04, 03/07/2001

Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі, за першыя тры тыдні чэрвеня рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 1,9 адсоткі (за першы тыдзень – 1,2 адсоткі, за другі- 0,3, за трэці - 0,4). Для параўнаньня: за першыя тры тыдні траўня кошты вырасьлі на 1,8 адсоткі.

Беларусь па-ранейшаму адстае ў прамысловым росьце
11:03, 03/07/2001

Калі Ўкраіна лідыруе па выніках першых 5 месяцаў 2001 года сярод краінаў СНД па тэмпах росту прамысловай вытворчасьці (па дадзеных міждзяржаўнага статкамітэту СНД прамысловы рост у краіне склаў у параўнаньні са студзенем –- траўнем 2000 года 18,8%), то Беларусь па тым самым тэмпам росту прамысловай вытворчасьці застаецца далёка ззаду. Па дадзеных статкамітэту прамысловы рост тут склаў 3,4%.

За паўтары гады ліквідавана больш за 100 грамадзкіх аб’яднаньняў
11:02, 03/07/2001

Па выніках перарэгістрацыі з 2000 года на дадзены момант Вярхоўны суд РБ, а таксама суды абласьцей і Менску разглядзелі больш за 100 справаў з вынясеньнем рашэньняў аб ліквідацыі грамадзкіх аб’яднаньняў. У 2000 г. вынесена больш за 200 пісьмовых папярэджаньняў, за 5 месяцаў т.г. – больш за 60. За перыяд з кастрычніка 2000 г., па сёньняшні час адмоўлена ў рэгістрацыі 170 грамадзкім аб’яднаньням.

Грошай няма нават на чыстую пітную ваду
11:01, 03/07/2001

У 11 раёнах Віцебскай вобласьці якасьць пітной вады не адказвае прад’яўленым патрабаваньням, а ў 10 раёнах трэба тэрмінова рамантаваць лазьні. Такія факты прагучалі на нядаўнім паседжаньні аблвыканкаму пры абмеркаваньні праблемаў рэгіёнаў. Як паведамляе “Народнае слова”, старшыня Віцебскага аблвыканкаму даў даручэньне абласным службам дэтальна прааналізаваць сытуацыю і засяродзіцца на ўвядзеньні водазабораў і рамонце лазьняў. На буйныя будоўлі ўсё роўна грошай не хапае, а тут можна без вялікіх фінансавых уліваньняў палепшыць сацыяльна-бытавыя ўмовы пражыцьця насельніцтва.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: