Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь па-ранейшаму адстае ў прамысловым росьце 11:03, 03/07/2001
Калі Ўкраіна лідыруе па выніках першых 5 месяцаў 2001 года сярод краінаў СНД па тэмпах росту прамысловай вытворчасьці (па дадзеных міждзяржаўнага статкамітэту СНД прамысловы рост у краіне склаў у параўнаньні са студзенем –- траўнем 2000 года 18,8%), то Беларусь па тым самым тэмпам росту прамысловай вытворчасьці застаецца далёка ззаду. Па дадзеных статкамітэту прамысловы рост тут склаў 3,4%.
У сярэднім па СНД у студзені-траўні 2001 г. прамысловасьць павялічылася на 8,5% ( у студзені-траўні 2000 г. – на 9,7% у параўнаньні з тым самым перыядам 1999 г.). Па статыстыцы, найбольш высокія тэмпы росту вытворчасьці ў студзені-траўні дасягнуты ў Таджыкістане (13,5%), у Казахстане (11,6%) і ў Малдове (9,9%). У Кіргізыі рост склаў 6,8%. У Расеі – 5,9%, У Азэрбайджане – 5,5%, у Армэніі – 4,2%, у Грузыі вытворчасьць скарацілася на 6,2%, дадзеных па Тукмэніі і Ўзбекістану статкамітэт СНД не мае.