Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь умацоўвае ваеннае супрацоўніцтва з Лаосам 11:05, 03/07/2001
Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі на чале з кіраўніком парлямэнту Саманам Віньякетам 4 ліпеня прыбывае з візытам ў Менск. На наступны дзень парлямэнтарыі наведаюць адно з асноўных прадпрыемстваў ВПК рэспублікі - Беларускае оптыка-механічнае аб`яднанне - і кампанію "Белтэхэкспарт" - упаўнаважаную ўрадам на правядзенне ўсяго комплексу работ па рэалізацыі, рамонту і мадэрнізацыі ваеннай тэхнікі і ўзбраення.
5 ліпеня дэлегацыя лаоскага парлямэнту сустрэнецца з кіраўнікамі “савету рэспублікі”, “палаты прадстаўнікоў” і Савміну, наведае менскія аўтамабільны і трактарны заводы. А 7 ліпеня члены дэлегацыі наведаюць аграфірму "Ждановічы" пад Менскам і правядуць перамовы зь міністрам абароны Беларусі генэрал-лейтынантам Ленідам Мальцавым. 8 ліпеня лаоскія парламентарыі паляцяць на радзіму.
Такая "ваенізаваная" накіраванасць праграмы візіту лаоскіх парлямэнтарыяў невыпадковая. Паміж Беларуссю і Лаосам існуе міжурадавае пагадненьне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Яно было падпісана 27 лютага 2001 года. А зусім нядаўна пастановай Савета Міністраў зацьверджана беларуская частка сумеснай камісіі па ваенна-тэхнічнаму супрацоўніцтву.