Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Да суда над выкрадальнікамі Завадзкага засталіся лічаныя дні
11:07, 03/07/2001

У хуткім часе крымінальная справа адносна асобаў, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага й забойстве азэрбайджанскай сям’і, - павінна быць накіравана ў суд. Пра гэта БелаПАН паведамілі абаронцы некаторых абвінавачаных. Для разгляду ў суд будуць перададзены матэрыялы па дзевяцi злачынствах.

У іхнім зьдзяйсьненьні падазраюцца ў прыватнасьці былы афіцэр спэцпадразьдзяленьня МУС “Алмаз” Валеры Ігнатовіч, былы баец гэтага спэцпадразьдзяленьня Максім Малік, былы курсант Акадэміі МУС Аляксей Гуз і раней судзімы грамадзянін Беларусі Сяргей Савушкін.

Усе пацярпелыя і іхнія прадстаўнікі, а таксама абвінавачаныя і іхнія адвакаты азнаёміліся з матэрыяламі 40-томнай крымінальнай справы. У лік апошніх 29 чэрвеня скончыла гэтае азнаямленьне Юлія Южаніна – абаронца Сяргея Савушкіна. Як яна паведаміла БелаПАН, кіраўніцтва сьледчай групы зацікавілася, ці згодна яна на перадачу гэтай справы для разгляду ў Вярхоўны суд. Справа ў тым, што, у адпаведнасьці з часткай 269 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Беларусі “Вярхоўнаму суду РБ падсудны крымінальныя справы... перададзены ў суд са згоды абвінавачанага і ягонага абаронцы...”. Разам з тым, у другой частцы гэтага ж артыкулу гаворыцца, што “Вярхоўны суд РБ мае права прыняць да вытворчасьці па ўласнай ініцыятыве любую крымінальную справу”.

Некаторыя абаронцы і сваякі абвінавачаных лічаць, што хутэчй за ўсё яно так і будзе. Улады, на іхнюю думку, сьпяшаюцца скончыць гэтую справу да прэзыдэнцкіх выбараў. Аднак абвінавачаным гэта вельмі нявыгадна, паколькі ў выпадку разгляду справы ў гарадзкім судзе прысуд можна абскардзіць у касацыйнымым парадку ў Вярхоўным судзе. Прысуд Вярхоўнага суда зьяўляецца канчатковым і абскарджваньню не падлягае, а ў выпадку доказу віны абвінавачаным пагражае пакараньне сьмерцю.

Абаронцы адмовіліся камэнтаваць, як адбываецца расьсьледаваньне крымінальнай справы. Яны толькі заявілі, што незалежна ад сьледзтва разгляд справы ў судзе будзе вельмі цяжкім.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: