Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскія тэлеканалы будуць адключаць і наперад 11:12, 03/07/2001, «Вечерний Минск»
Эксперыменты па адключэньню расейскіх каналаў, што сталі частымі ў апошні час, раздражняюць людзей. Толькі сьціхлі жарсьці па травеньскаму “фокусу” БТ, калі ўсіх тэлегледачоў павялі ў прымусовым парадку на экскурсію ў Палац рэспублікі, як новая навала па вечарах стала прападаць выява ГРТ.
У адзьдзеле плянаваньня Белтэлерадыёкампаніі, куды карэспандэнт «Вечернего Минска» зьвярнуўся за камэнтарам, патлумачылі наступнае: трансьляцыю каналаў ГРТ і РТР на тэрыторыю рэспублікі аплочвае дзяржава (у адрозьненьні ад НТБ). Грошай, якія выдзяляюцца на сярэднесутачны аб’ём вяшчаньня ў колькасьці 15 гадзінаў не хапае. Таму й прыходзіцца вечарамі адключаць трансляцыю.