Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 34 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ЗУБР выплаціў рабочым абяцаныя 100 даляраў
11:13, 03/07/2001, ЗУБР

Акцыю-перфомэнс “Заробак-2001” правялі сёньня ў Барысаве актывісты руху ЗУБР. Падчас перазьменак, калі ля прахадных зьбіраліся практычна ўсе рабочыя прадпрыемстваў, людзі ў вусатых масках, якія надзіва нагадвалі Лукашэнку, раздавалі барысаўчанам доўгачаканы заробак. Кожны рабочы мог атрымаць купюру ў 100 “лукашыкаў” з выяваю фігі.

Гэтая акцыя стала працягам сацыяльнай кампаніі, якая шырока разьвярнулася ЗУБРом у Барысаве. Сярэдні заробак на барысаўскіх прадпрыемствах ледзь-ледзь дацягвае да 60-70 даляраў, што амаль у два разы меней за абяцаныя Лукашэнкам 100 даляраў. За некалькі дзён да акцыі, у заводзкай частцы горада зьявіліся трафарэты з выяваю ўсё той самай вусатый фігі на фоне 100 даляраў і надпісам “Адчуваеш, чым пахне?” Нягледзячы на тое, што праблема заробку дастаткова хвалюе, рабочыя з разуменьнем і гумарам аднесьліся да зуброўскай акцыі. Хтосьці жартаваў: “Можа пакінуць сто “лукашыкаў” на будучае, можа зьявіцца й такая валюта”. Аднак каля аднаго з прадпрыемстваў міліцыянты ў штацкім папрасілі чалавека ў вусатай масцы раздаваць “лукашыкі” ў іншым месцы і лепш уначы. Вусатая фіга падалася ім падобнай на аднаго зь беларускіх палітычных лідэраў. На каго менавіта, яны чамусьці тлумачыць не змаглі і таму адпусьцілі зуброў.

Акцыя “Заробак-2001” будзе працягвацца яшчэ некалькі дзён, бо агалечаных людзей, якім ня толькі ня плоцяць абяцаныя 100 даляраў, але й вінны палову таго, што абяцалі, занадта шмат і “лукашыкі” прыйдуцца як раз дарэчы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: