Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Першыя арышты ў Дзень вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў 11:16, 03/07/2001
Восем актывістаў руху ЗУБР былі толькі што затрыманы супрацоўнікамі праваахоўчых ворганаў на скрыжаваньні вуліцы Валадарскага й прашпэкту Скарыны. Зубры прымалі ўдзел у народных гуляньнях па прашпэкце Скарыны, які на тры дні сьвяткаваньня Дня вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаўстаў пешаходнай зонай. За тое, што хлопцы й дзяўчаты раздавалі газэты “Наша Свабода” і дэманстравалі майкі й налепкі “Час выбіраць!”, міліцыя, нягледзячы на зьдзіўленьне й абурэньне адпачываючых у гэты час на прашпэкце людзей, запіхнула восем зуброў у аўтамабілі й павезла ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску.