Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Псыхапата на лыжароллерах сустрэлі пытаньнем аб зьніклых людзях 11:18, 03/07/2001
Сьвяткаваньне Дня вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў зубры працягвалі на плошчы Незалежнасьці, куды для ўдзелу ў спартовай эстафеце прыбыў Аляксандра Лукашэнка. У падцьверджаньне свайго дыягназу – мазаічнай псыхапатыі – Лукашэнка вырашыў у ліпеньскую спёку праехацца па прашпэкце на лыжарольлерах. Стартаваць было вырашана як раз з плошчы Незалежнасьці. Аднак замест захопленых аплядысмэнтаў Лукашэнка пачуў як натоўп зуброў скандзіраваў: “Дзе Захаранка?”, “Дзе Завадзкі?”, “Дзе Ганчар?”,”Дзе Красоўскі?”
У той самы час пасьля пераможнага шэсьця зуброў па прашпэкце Скарыны, міліцыя пачала хапаць на вуліцах людзей, якія былі апрануты ў майкі “Час выбіраць!”. Так, на скрыжаваньні вуліцы Леніна і прашпэкту Скарыны супрацоўнікі АМАПу спрабавалі затрымаць членаў аргкамітэту Хартыі`97 Мікалая Халезіна й Зьміцера Бандарэнку. Указаньні затрымаць М.Халезіна і З.Бандарэнку, якія былі апрануты ў майкі з лягатыпам “Час выбіраць!”, сыходзіла ад камандзіра менскага АМАПу Юры Падабеда. Праз некаторы час, пасьля зацяглага разьбіральніцтва, акытвісты Хартыі`97 усё ж былі адпушчаны.