Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейскія СМІ зноў згадалі пра мазаічную псыхапатыю Лукашэнкі
11:01, 04/07/2001

Расейская прэса адрэагавала на ўчорашні прабег Лукашэнкі на лыжарольлерах і ня ўпусьціла момант згадаць пра дыягназ “памяркоўна выражаная псыхапатыя з перавагаю рысаў паранаідальнага і дыссацыяльнага разладу асобы”, пастаўлены беларускаму лідэру. Вось, што, напрыклад, піша расейская gazeta.ru: “Бліжэй да выбараў апаненты Лукашэнкі ўсё часьцей сталі публічна сумнявацца ў ягоным псыхічным здароўі, бо ня маюць сілаў знайсьці тлумачэньне некаторым зь ягоных учынкаў. Трэба зазначыць, што апасеньні апазыцыі, калі верыць дыягназу беларускага доктара-псыхіятара Шчыгельскага, маюць падставу”.

Муцый Лукашэнка

У Беларусі скончылася сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці. Аляксандар Лукашэнка стрымаў сваё слова – асабіста прыняў удзел у спартовай эстафеце. І падвергся немалой небясьпецы – забег на лыжаррольлерах ледзь ня скончыўся для яго трагічна. Аднак беларускі прэзыдэнт пераадолеў усе перашкоды і правявіў цуды вытрымкі.

Як вядома, з ініцыятываю прабегчыся ў Дзень Незалежнасьці на лыжарольлерах чатыры дні таму выступіў сам Аляксандар Лукашэнка. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў ён вырашыў прылюдна прадэманстраваць сваім выбаршчыкам, што абсалютна здаровы – ня тое што ягоныя патэнцыйныя супернікі. Да гэтага Лукашэнку падштурхнулі заявы апазыцыі, якая не раз сьцьвярджала, што беларускаму прэзыдэнту варта прайсьці медычны агляд. Бліжэй да выбараў апаненты Лукашэнкі ўсё часьцей сталі публічна сумнявацца ў ягоным псыхічным здароўі, бо ня могуць патлумачыць некаторыя ягоныя ўчынкі.

Трэба сказаць, што апасеньні апазыцыі, калі верыць дыягназу беларускага доктара – псыхіятра Шчыгельскага, маюць падставы. Ва ўсялякім разе, паўгады таму гэты доктар на аснове аналізу публічных выступаў і дзеяньняў Лукашэнкі паставіў яму дыягназ “мазаічная псыхапатыя”. Калі выказвацца навуковай моваю, у Лукашэнкі “памяркоўна выражаная мазаічная псыхапатыя з перавагаю рысаў паранаідальнага й дыссацыяльнага разладу асобы”.

Зрэшты, сам Лукашэнка катэгарычна адвяргае наяўнасьць у яго якіх небудзь захворваньняў – псыхічных ці фізычных.

А каб у выбаршчыкаў не засталося ў гэтым сумневаў, Лукашэнка кінуў адкрыты выклік 20 кандыдатам: заклікаў іх выйсьці на бегавую дарожку і паспаборнічаць зь ім ў бегу на лыжарольлерах ці проста ў бегу.

Аднак ніводзін з 20 апанентаў Лукашэнкі не прыняў ягонай прапановы, хаця аргкамітэт выслаў усім адпаведаныя запрашэньні.

Асаблівага сэнсу бегаць навыперадкі з Лукшэнкам, які, як вядома, неблагі спартсмэн, сапраўды няма – бо апазыцю цікавіць галоўным чынам ягоны псыхічны стан. Праверыць яго з дапамогай бегу навыперадкі не ўяўляецца магчымым.

Нягледзячы на адмову сваіх супернікаў выйсьці на трасу, Лукашэнка ўсё роўна вырашыў прабегчы яе – разам з простымі грамадзянамі. Падчас бегу на ролікавых лыжах з ім абылася непрыемнасьць. Хтосьці з натоўпу кінуў у беларускага прэзыдэнта невялікі цяжкі прадмет, які падрапаў яму нагу. Аднак Лукашэнка не сыйшоў з дыстанцыі і працягваў бег. А вось служба бясьпекі дала маху – хулігана затрымаць не ўдалося.

Далей Лукашэнка паказаў цуды мужнасьці: ня толькі не зьвярнуўся за медычнай дапамогай, але й прабег пасьля інцыдэнту яшчэ дзьве эстафеты – 2 км. 800 мэтраў завычайным бегам і дыстанцыю на ролікавых каньках.

На думку чалавекалюбівага Лукашэнкі, ён стаў ахвяраю простай хуліганскай выхадкі, але ніяк не тэракту. Зрэшты, праваахоўчыя ворганы Беларусі, якія ўзяліся за расьсьледаваньне выпадку, пакуль настроены ня так міралюбіва і ўстрымліваюцца ад камэнтараў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: