Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Лукашэнку чымсьці кінулі з натоўпу. І трапілі 11:02, 04/07/2001, Lenta.ru
У Аляксандра Лукашэнку кінулі чымсьці з натоўпу, і гэты прадмет падрапаў яму нагу. Як паведамляе ТБ-6, інцыдэнт адбыўся ў аўторак падчас сьвяточнай спартовай эстафеты на прашпэкце Францыска Скарыны ў цэнтры Менску наладжанай у гонар Дня вызваленьня Менску ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.
Лукашэнка прымаў удзел у забегу на лыжах-рольлерах. У гэты час невядомы чалавек з натоўпу, які назіраў за спаборніцтвам, кінуў у яго нейкі невялікі прадмет. Што гэта было, не паведамляецца, гаворыцца толькі, што гэты прадмет трапіў главе беларускай дзяржавы ў нагу і падрапаў яе.
Аднак Лукашэнку гэта не зьбянтэжыла: ён ня толькі скончыў эстафету ў 2 кілямэтры 800 мэтраў, але й прыняў удзел яшчэ ў адным забегу, на гэты раз на ролікавых каньках.
Пасьля эстафеты Лукашэнку абкружылі журналісты. На пытаньне, ці зьяўляецца на ягоную думку гэтая выхадка тэрактам, Лукашэнка заявіў: "Не дождетесь".
У праваахоўчых ворганах Беларусі ўчынак пакуль ніяк не камэнтуюць.