|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Эўрапейская моладзь супраць таталітарызму 11:03, 04/07/2001 Прэамбула Пасьля падзеньня “жалезнай заслоны” дзесяць гадоў таму краіны Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы вызваліліся ад прыгнёту камуністычных рэжымаў. Жыхары Чэхаславаччыны, Польшчы, Вугоршчыны ды іншых краінаў, улучна былых савецкіх рэспублікаў, зноў здабылі свае грамадзянскія свабоды. На жаль, разьвіцьцё падзеяў у адной з усходнеэўрапейскіх краінаў прывяло да ўзьнікненьня новай аўтарытарнай сыстэмы, якая абмяжоўвае асноўныя правы й свабоды чалавека. Гэтай краінай ёсьць Беларусь, дзе кіруе Аляксандр Лукашэнка -— апошні дыктатар на Эўрапейскім кантынэнту. Асноўныя ўхваленьні § 1. Мэтай гэтае дэклярацыі ёсьць выказаць падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі, каторыя змагаюцца за ўсталяваньне для ўсіх грамадзянаў краіны нармалёвых жыцьцёвых умоваў, справядлівых законаў і іхнага абавязковага для ўсіх выкананьня. § 2. Эўрапейская моладзь, якую рэпрэзэнтуюць нашыя арганізацыі, ужо сем гадоў зь неспакоем сочыць за тым, як найвышэйшыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады на Беларусі парушаюць правы й свабоды беларускіх грамадзянаў і ўсе асноўныя дэмакратычныя прынцыпы. Таму мы настойліва заклікаем спыніць парушэньні правоў, запісаных у Дэклярацыі правоў чалавека, да якой Беларусь далучылася яшчэ ў 1948 годзе. § 3. Мы вельмі адмоўна ставімся да дэкрэтаў Аляксандра Лукашэнкі, каторыя абмяжоўваюць прыйманьне фінансавых дарункаў з замежжа й ігнаруюць права сходаў. Неспакой у нас выклікае таксама наплянаванае прыняцьце закону аб інфармацыйнай бясьпецы, які павінен абмежаваць ужо сёньня значна ўрэзаную свабоду слова й друку на Беларусі. § 4. Мы ўсьведамляем, у якой нялёгкай сытуацыі знаходзіцца беларуская моладзь, што ва ўмовах міжнародна ізаляванага рэжыму пазбаўленая пэрспэктываў уласнага разьвіцьця. Надзвычай трывожнымі сымптомамі мы лічым абмежаваньне на Беларусі акадэмічнай свабоды маладых людзей, забарону мірных сходаў і згуртаваньняў моладзі, у рэшце рэшт, пазбаўленьне іх права нават на ўласнае меркаваньне. § 5. Мы настойліва зьвяртаемся да прадстаўнікоў эрапейскіх структураў і палітычных дзеячоў нашых краінаў з патрабаваньнем паўплываць на Аляксандра Лукашэнку, каб змусіць яго да правядзеньня дэмакратычных зьменаў на Беларусі. Напярэдадні восеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў мы заклікаем да іхнага дэмакратычнага правядзеньня й асуджаем спробы абмежаваньня прысутнасьці на іх міжнародных назіральнікаў. § 6. Мы лічым Беларусь традыцыйнай і трывалай часткай Эўропы. Таму мы патрабуем ад прастаўнікоў нашых краінаў, каб яны няўхільна адсочвалі й асуджалі парушэньні правоў чалавека на Беларусі й перасьлед палітычных апанентаў рэжыму Лукашэнкі. Заключэньне Падпісаныя пад гэтым дакумэнтам выказваюць сваю падтрымку моладзі й дэмакратычным сілам Беларусі, каторыя прыкладаюць намаганьні дзеля разьвіцьця эўрапейскіх каштоўнасьцяў і захаваньня беларускага сувэрэнітэту. Дэмакратычнае разьвіцьцё Беларусі мае вялікае значэньне для будучыні ўсёй Эўропы. Мы ня можам быць абыякавымі да лёсу беларускага народу. Мы ўсьведамляем, што будучыня Беларусі—у руках моладзі. За дэмакратычныя перамены на Беларусі! 1 ліпеня 2001 году Прага, Чэская Рэспубліка Young Conservatives, Czech Republic Junior klub of Christian Democrats, Czech Republic Young Social Democrats, Czech Republic YEPP – Youth of the European Peoples party DEMYC – Democrat Youth Community of Europe EDS – European Democrat Students ECOSY – European Youth Socialists IUSY- The International Union of Socialist Youth
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|