Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уцёкі ад эскадрону сьмерці
11:04, 04/07/2001, Джэксан Дзіэль, Вашынгтон Пост

Пятага жніўня мінулага года Зьміцер Петрушкевіч разам са сваімі калегамі з крымінальнага росшуку былой савецкай рэспублікі Беларусь арыштаваў некалькі мясцовых галаварэзаў, што падазраюцца ў жорсткім забойстве і крадзяжы. Пры вобыску, праведзеным у аднаго зь іх дома, была знойдзена газэтны матэрыял– інтэрвію зь вядомым беларускім журналістам Зьміцерам Завадзкім - аператарам расейскага тэлеканалу, які, пасьля нашумелага скандалю з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, бяз зьвестак зьнік каля месяца таму.

Некалькі тыдняў таму Петрушкевіч паказаў сябе ў эпіцэнтры падзеяў, якія выходзілі далёка за рамкі банальнага забойства і нават вядомага выкраданьня Зьміцера Завадзкага. Затрыманыя, як высьветлілася, былі часткай банды, якую ўзначальваў падпалкоўнік элітнага падразьдзяленьня САХР. Калі яго затрымалі, афіцэр прызнаўся ў тым, што яму вядома месца пахаваньня цела Завадзкага. Аднак калі дэтэктывы паспрабавалі капнуць глыбей, у справу ўмяшаўся асабіста прэзыдэнт Лукашэнка. Ягоным загадам былі зьнятыя з пасадаў генэральны пракурор і шэф КДБ, а падпалкоўнік наадварот выпушчанны з пад варты, і нават атрымаў узнагароду.

У мінулым месяцы Петрушкевіч разам з іншым пракурорскім супрацоўнікам Алегам Случакам папрасілі сховішча ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Яны заявілі, што ім дакладна вядома пра тое, што забойцы Завадзкага былі часткай дзяржаўнага эскадрону сьмерці, які за тры гады свайго існаваньня зьдзейсьніў каля 30 забойстваў, разам з забойствамі найбольш вядомых палітычных праціўнікаў Лукашэнкі. Яны таксама адзначылі, што іх, сьледчых, якія напалі на сьлед ісьціны, у будучым чакала аналягічная расправа. “Яны адпрацавалі схему ідэяльнага забойства, - кажа Петрушкевіч: як раптам высьветлілася, што мы зьяўляемся наступнымі мішэнямі”.

Гэтая жахлівая гісторыя фізычнай расправы асобаў, няўгодных дзяржаве, адбылася ў краіне з насельніцтвам у 10 мільёнаў, што знаходзіцца ў самым цэнтры Эўропы, паміж Польшчай і Расеяй. Тым ня меньш ейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка вядомы як адзін з самых адпетых тыранаў на зямлі – чалавек, які сфабрыкаваў выбары, арганізоўваў змовы па ўзнаўленьню Савецкага Саюзу і, падобна, замовіў забойствы сваіх апанентаў, не прыцягваючы ўвагі міжнароднай грамадзкасьці, як у свой час рабілі Слабадан Мілошавіч і Аўгуста Піначэт.

Лукашэнка прызначыў новыя прэзыдэнцкія выбары на пачатак верасьня з надзеяй на метад маніпуляцыяў падоўжыць тэрмін сваіх паўнамоцтваў на чарговыя пяць гадоў. Ведаючы гэта, Петрушкевіч і Случак рызыкнулі жыцьцём і спадзяюцца, што іхняя зьвесткі пра злачынствы банды вымусяць беларусаў, а таксама ўрад краінаў Захаду й Расеі, настойваць на зьмене сытуацыі. “Мы спадзяемся, што дзякуючы нашым дзейньням людзі нарэшце зьвернуць увагу на тое, што адбываецца ў Беларусі”, -адзначыў Случак.

Двое маладых сьледчых на мінулым тыдні прыбылі ў Вашынгтон з іншага амэрыканскага горада, дзе яны на дадзены момант хаваюцца, з тым, каб прадаставіць доказы датычнасьці ўраду Лукашэнкі да замоўленых забойстваў. Часткова іхняя версыя падцьверджана самімі ўладамі, якія працягваюць трымаць ў заключэньні чацьвярых падазроных у забойстве Завадзкага, якія былі затрыманыя ў жніўні мінулага года. Усе затрыманыя ў мінулым супрацоўнікі ваенізаванай брыгады й прыхільнікі ваеннай нацыяналістычнай групоўкі, якая як і Лукашэнка марыць уз’яднацца з Расейскай імперыяй.

Петрушкевіч й ягоныя калегі па крымінальнаму росшуку прыйшлі да высновы, што зьвесткі вачавідцаў выкраданьня Завадзкага і трох іншых палітычных дзеячаў, выяўляюць наступную заканамернасьць – ва ўсіх эпізодах прысутнічалі дзяржаўныя аўтамабілі з зацемненым шклом, якое хавала твары падазроных. Сьледчыя таксама высьветлілі ад крыніц у беларускім КДБ, што такога кшталту аперацыі па выкраданьню й забойству крымінальных аўтарытэтаў былі пасьпяхова праведзены эскадронам сьмерці ў 1998 годзе.

Найбольш бянтэжыць частка гісторыі аб чалавеку, які застаецца на свабодзе: Зьміцер Паўлючэнка , камандзір элітнага падразьдзяленьня МУС хуткага рэагаваньня, якое разьмясьцілася на адной з ваенных базаў непадалёку ад Менску. Сувязь паміж Паўлючэнкам і астатнімі членамі банды была выяўлена са словаў чалавека, якога бандыды выкралі, але пакінулі ў жывых – фінансавага супрацоўніка Міністэрства Культуры, які трапіў у няміласьць пасьля таго, як адкрыў справу па абвінавачваньню ў махлярстве супраць уплывовага прадстаўніка Дзяржцырку.

З дазволу свайго начальніка генэральнага пракурора краіны Алега Бажэлкі й шэфа КДБ Уладзімера Мацкевіча, сьледчыя арыштавалі Паўлючэнку 21 лістапада мінулага года. Ён прызнаў сваю сувязь з раней затрыманымі па справе Завадзкага і заявіў, што цела журналіста закопана на полі паблізу Паўночных могілак. Бажэлка і Мацкевіч неадкладна адалі ўказаньне правесьці пошук трупа і адправілі сьледчую брыгаду для вобыску офісу Паўлючэнкі.

Аднак у гэты самы момант умяшаўся Лукашэнка. Ён зьняў Бажэлку, Мацкевіча і, на ўсялякі выпадак, Міністра культуры, які заступаўся за “заблукалага” чыноўніка. Прэзыдэнт вызваліў Паўлючэнку і публічна павыбачаўся перад ім за арышт. Ніхто і азірнуцца не пасьпеў, як Лукашэнка прызначыў новым генэральным пракурорам Віктра Шэймана – таго самага, якога сьледчыя назвалі сувязным паміж самім Лукашэнкам і эскадронам сьмерці.

Прадстаўнікі Адміністрацыі Буша заяўляюць, што з усёй сур’ёзнасьцю адносяцца да гісторыі Петрушкевіча й Случака. Цікава, што ўрад Уладзімера Пуціна, у якога маса рычагоў для таго, каб зьняць Лукашэнку, здавалася быў таксама заінтрыгаваны. Дэтэктывы кажуць пра тое, што іх былыя начальнікі Мацкевіч і Бажэлка пакінулі Беларусь і на дадзены момант знаходзяцца ў Маскве.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: