Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 45 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Плацежаздольнасьць прадпрыемстваў падае, запазычанасьці растуць
11:06, 04/07/2001

Плацежаздольнасьць прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу на 1 траўня 2001 года склала 3,9 адсоткі. Па дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналізу, найгоршая плацежаздольнасьць у прадпрыемстваў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі - 2,2 адсоткі. На 1 траўня 40,5 адсоткі беларускіх прадпрыемстваў былі стратнымі (на 1 красавіка - 40,1 адсоткі, на 1 траўня 2000 года - 32,1 адсоткі). Больш за ўсё стратных прадпрыемстваў у магілёўскай вобласьці (52,2 адсоткі) і Віцебскай (51,5).

У прамысловасьці плацежаздольнасьць склала 13,5 адсоткі, на транспарце - 22,5, у будаўніцтве - 45,3, у гандлі і грамадзкім харчаваньні - 61,8. Паміж тым на 1 студзеня плацежаздольнасьць сяла склала 4,6 адсоткі, ЖКГ - 4,5, прамысловасьці - 14,8, транспарту - 31, будаўнічых арганізацыяў - 63,3, гандлю і грамадзкага харчаваньня - 87,7. Агульная плацежаздольнасьць прадпрыемстваў з пачатку года зьнізілася з 19,7 да 15,9 адсоткаў.

Рэнтабельнасьць рэалізаванай прадукцыі, прац, паслугаў зьнізілася з 11 адсоткаў у студзені -- красавіку 2000 года да 9,8 адсоткаў у студзені – красавіку 2001 года.

На 1 траўня пратэрмінованая крэдыторская запазычанасьць прадпрыемстваў АПК пераўзыходзіла пратэрмінованую дэбіторскую ў 13 разоў (на 1 студзеня - в 10,7 разы), гандлю і грамадзкага харчаваньня – у 3,5 (в 4,8), прамысловасьці - на 26,2 адсоткі (на 42,1).

Агульны аб’ём крэдыторскай запазычанасьці на 1 траўня дасягнуў 6.023,1 млрд. рублёў (4,53 млрд. даляраў у пераліку па афіцыйным курсе на той дзень), у той час як на 1 студзеня яна склала 5.052,8 млрд. рублёў (4,28 млрд. даляраў па курсе на той дзень).

Пазыкі прамысловасьці вырасьлі з 2.538,4 да 3.053,3 млрд. рублёў (з 2,15 да 2,29 млрд. даляраў), сельскай гаспадаркі - з 472,6 да 656,2 млрд. (з 401 да 493 млн.), жыльлёва-камунальнай гаспадаркі – з 495,1 да 637,5 млрд. (з 420 да 479 млн.), гандлю і грамадзкага харчаваньня - з 412,9 да 522,2 млрд. (з 350 да 392 млн.).

У прадпрыемстваў доля выдаткаў на аплату працы зьнізілася з 13,2 да 11,5 адсоткі, выдзяленьні на сацыяльныя патрэбы - з 5,2 да 4,6 адсоткі пры павелічэньні удзельнай вагі матэрыяльных затратаў з 7,4 адсоткі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: