Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да гадавіны зьнікненьня ў Менску журналіста Зьміцера Завадзкага, расейскі тэлеканал ГРТ сёньня, пасьля вячэрняга выпуску навінаў зноў трансьлюе фільм Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне”. Карціна прысьвечана таемным зьнікненьням ў Беларусі вядомых людзей – Зьміцера Завадзкага, Юры Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Праз год пасьля зьнікненьня Зьміцера Завадзкага, аўтар “Дзікага паляваньня”, ягоны сябра й калега Павел Шарамет, палічыў патрэбным зьмяніць фінал фільму. “Першапачаткова фільм быў зьняты занадта карэктна, мы былі вымушаны сгладжваць куты, у ім было нямала прабелаў. Зараз заказчыкі выкраданьня Дзімы для мяне вядомы. Гэтыя людзі будуць пакараны, і няма чаго гуляць у паліткарэкцыю. Зараз фінал фільму будзе больш жорсткім”, -- заявіў Шарамет прэсаваму цэнтру Хартыі’97.
“Праўда, я ўпэўнены амаль на 100 адсоткаў, што беларускія гледачы ня ўбачаць гэты фільм. Беларускі бок сьвядома блякіруе па вечарах вяшчаньне каналу ГРТ на Беларусь. Усе гэтыя размовы пра тое, што Беларусі не хапае грошай на вячэрнюю трансляцыю ГРТ у Беларусі – лухта. Насамрэч, гэта расейскі бок плоціць Беларусі грошы за рэтрансьляцыю свайго сыгналю на Беларусь”,-- падзяліўся сваімі абгрунтаванымі апасеньнямі Павал Шарамет.
Сапраўды, эксперыменты па адключэньню расейскіх каналаў сталі ў апошні час у Беларусі звыклаю справаю. Толькі сьціхлі жарсьці па травеньскаму адключэньню ўсіх расейскіх тэлеканалаў, калі цэлы дзень на іхніх частотах трансьлявалася адыёзнае БТ, як зьявілася новая навала: кожны вечар у Беларусі спыняецца вяшчаць канал ГРТ.