Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Валеры Шчукін утрымліваецца ў нечалавечых умовах у Жодзінскім СІЗА
11:10, 05/07/2001

Лаурэата Нацыянальнай прэміі ў абарону правоў чалавека, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, журналіста Валеры Шчукіна нечакана перавялі са сьледчага ізалятару ГУУС Менгарвыканкаму ў сьледчы ізалятар УУС Менскай вобласьці (УЖ 15/8) у горадзе Жодзіна. Турма, дзе зараз знаходзіцца Валеры Шчукін, лічыцца адной з самых жахлівых месцаў утрыманьня ў рэспубліцы. Вязьні там стала па-зьверску зьбіваюцца ахоўнікамі. У перапоўненых душных камерах зьбітыя людзі пакрываюцца струпамі й язвамі. Кіраўніцтва і ахова турмы зьдзекуюцца над людзьмі проста так, кіруемыя садысцкімі схільнаьсцямі. Апошняе, што стала вядома пра Валеры Шчукіна, гэта тое, што яму гвалтоўна пагалілі бараду.

 ПАЛIТЫКА 

БГК заклікае ўлады вызваліць Валеры Шчукіна
11:09, 05/07/2001

“Журналіст, праваабаронца, член Назіральнага сойму БГК Валеры Шчукін арыштаваны і асуджаны за сваю прафэсыйную дзейнасьць, нягледзячы на тое, што свае дзеяньні Валеры Шчукін заўсёды засноўвае на законе і павазе правоў чалавека. Ён зьўяляецца ўзорам законнасьці і бескампрамісным змагаром за яе ў дзяржаве, дзе парушэньне закону стала нормай для ўладаў. Абвінаваўчае рашэньне суда парушае прызнаны ва ўсім сьвеце прынцып свабоды прэсы. Зараз, калі 60-гадовы праваабаронца пераведзены ў Жодзінскае СІЗА, вядомае сваімі жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня вязьняў, Беларускі Гэльсынскі Камітэт зьвяртаецца да тых, ад каго залежыць лёс праваабаронцы з заклікам захаваць прынцып вершынства закону й вызваліць Валеры Шчукіна”, - з такой заяваю выступіў БГК 5 чэрвеня ў сувязі з пераводам Валеры Шчукіна ў Жодзінскае СІЗА.

Іван Ціцянкоў папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне?
11:08, 05/07/2001

Былы кіраўнік справамі Лукашэнкі, былы галоўны “завхоз” Беларусі, Іван Ціцянкоў папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне, паведамляе “БДГ”. Газэта паведамляе, што Ціцянкоў нібыта зьехаў у гэтую краіну з Італіі. Куды раней перабраўся з Расеі, дзе пражываў, а дакладней, хаваўся, апошні час. Бо ён занадта шмат ведае і пра закрытыя прэзыдэнцкія фонды, і пра спосабы адмыцьця грошай урадавымі чыноўнікамі. Згодна інфармацыі прэсавага цэнтра Хартыі’97, у суботнім выпуску газэты “День” мусіць быць апублікавана інтэрвію зь Іванам Ціцянковым. Інфармацыя, агучаная “БДГ” на дадзены момант правяраецца.

Лукашэнка карае й мілуе
11:07, 05/07/2001

Суд Ленінскага раёну Менску адмяніў рашэньне па адміністратыўнай справе Сяргея Лапцева, 45-гадовага беспрацоўнага жыхара Менску, які 3 ліпеня падчас спартовай эстафеты кінуў у Лукашэнку памідор. Сёньня судзьдзя Зьміцер Жданок вынес рашэньне – 7 сутак адміністратыўнага арышту. На судзе Сяргей Лапцеў падцьвердзіў палітычныя матывы свайго ўчынку – “адрадзіў старажытную традыцыю закідваць памідорамі благіх акцёраў” – і яго адканваіравалі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна. Але, як высьветлілася, праз некалькі гадзінаў Сяргей Лапцеў быў адпушчаны. Міліцыянты паведамілі Лапцеву, што яго памілаваў сам Лукашэнка.

44 % беларусаў упэўнены, што пры Лукашэнку лепшага жыцьця ім чакаць не варта
11:06, 05/07/2001

Ці магчыма пры сёньняшнім кіраўніцтве краіны і праводзімай ім палітыцы значнае паляпшэньне жыцьця насельніцтва Беларусі? З такім пытаньнем зьвярнуліся ў чэрвені да жыхароў Беларусі супрацоўнікі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў.

7 сутак арышту за гнілы памідор у бок Лукашэнкі
11:05, 05/07/2001

Суд Ленінскага раёну Менску вынес рашэньне па адміністратыўнай справе Сяргея Лапцева, 45-гадовага беспрацоўнага жыхара Менску, які 3 ліпеня падчас спартовай эстафеты кінуў у Лукашэнку памідор. Судзьдзя Зьміцер Жданок вынес рашэньне – 7 сутак адміністратыўнага арышту. На судзе Сяргей Лапцеў падцьвердзіў палітычныя матывы свайго ўчынку – “адрадзіў старую традыцыю закідваць памідорамі благіх акцёраў”.

Наталя Машэрава расьпісалася ў сваім бясьсільлі
11:04, 05/07/2001

Наталя Машэрава – “дэпутат” і дачка кіраўніка БССР Пятра Машэрава – вырашыла адмовіцца ад барацьбы за пост прэзыдэнта Беларусі на надыходзячых выбарах. Машэрава падала ў Цэнтрвыбаркам заяву з просьбай ануляваць рэгістрацыю ейнай ініцыятыўнай групы. Прычыны гэтай просьбы ў заяве не тлумачацца. Цэнтрвыбаркам плянуе сёньня прыняць рашэньне па заяве Машэравай.

Улады праявілі абыякавасьць да “беларускага пытаньня” і не пусьцілі ў Парыж “дэпутатаў”
11:03, 05/07/2001, Радыё “Рацыя”

За дзень да вылету ў Парыж, дзе сёньня павіны прайсьці слуханьні пытаньня аб прадстаўніцтве Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэлегацыя “палаты прадстаўнікоў” была радыкальна зьменена – “пяцёрым” дэпутатам адмовілі ў выдачы дыпляматычных пашпартаў. Прадстаўляць “палату прадстаўнікоў” накіраваліся два малазначныя “дэпутаты”. Кіраўнік дэлегацыі Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька мяркуе, што афіцыйны Менск зьмірыўся з тым, што “палата прадстаўнікоў” ня будзе прызнана ў Парыжы. А за Беларусьсю замацуецца “пустое месца”.

Ініцыятыўныя групы “пяцёркі” лідыруюць у зборы подпісаў
11:02, 05/07/2001

Скончыўся другі тыдзень збору подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта. У сувязі з рознай колькасьцю і актыўнасьцю ініцыятыўных груп прэтэндэнты маюць розныя шанцы дасягнуць мяжы 100 тысячаў подпісаў, неабходных для рэгістрацыі ў якасьці кандыдата на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

Радован Караджыч зьбіраецца добраахвотна здацца Гаагскаму трыбуналу
11:01, 05/07/2001

Адзін з памочнікаў былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Караджыча, які папрасіў не называць ягонае імя, заявіў некаторым СМІ, што былы лідэр басьнійскіх сэрбаў гатовы стаць перад Гаагскім трыбуналам у якасьці сьведкі супраць былога прэзыдэнта Югаславіі Слабадана Мілошавіча. Узамен Караджыч мае намер патрабаваць ад трыбуналу зьмягчэньня для сябе пакараньня.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: