Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады праявілі абыякавасьць да “беларускага пытаньня” і не пусьцілі ў Парыж “дэпутатаў” 11:03, 05/07/2001, Радыё “Рацыя”
За дзень да вылету ў Парыж, дзе сёньня павіны прайсьці слуханьні пытаньня аб прадстаўніцтве Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, дэлегацыя “палаты прадстаўнікоў” была радыкальна зьменена – “пяцёрым” дэпутатам адмовілі ў выдачы дыпляматычных пашпартаў. Прадстаўляць “палату прадстаўнікоў” накіраваліся два малазначныя “дэпутаты”. Кіраўнік дэлегацыі Вярхоўнага Савету Анатоль Лябедзька мяркуе, што афіцыйны Менск зьмірыўся з тым, што “палата прадстаўнікоў” ня будзе прызнана ў Парыжы. А за Беларусьсю замацуецца “пустое месца”.
Пасьля апошняга візыту ў Беларусь прадстаўнікоў рабочай групы Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ афіцыйны Менск рэзка згубіў інтарэс да парыжскай сэсіі гэтай уплывовай эўрапейскай арганізацыі. 5 ліпеня, на паседжаньні Мандатнага камітэту павінна слухацца справа аб тым, хто будзе прадстаўляць Беларусь у Парлямэнцкай асмблеі АБСЭ. Мандат дэлегацыі Вярхоўнага Савету скончыўся, мандат “палаты прадстаўнікоў” і не пачынаўся, бо эўрапейцы не лічаць “палатку” за дэмакратычна выбраны парлямэнт.
У Парыж у поўным складзе выехала дэлегацыя Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. У яе ўвайшлі Анатоль Лябедзька, Уладзімер Кудзінаў, Уладзімер Хоміч, а таксама прадстаўнік АГП Яраслаў Раманчук. Са зьменаю дэлегацыі “палаты прадстаўнікоў” місія дэпутатаў ВС значна спросьцілася – фактычна самі афіцыйныя ўлады пачалі дэманстраваць абыякавасьць да “беларускага пытаньня”.