Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 56 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валеры Шчукін утрымліваецца ў нечалавечых умовах у Жодзінскім СІЗА
11:10, 05/07/2001

Лаурэата Нацыянальнай прэміі ў абарону правоў чалавека, дэпутата Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, журналіста Валеры Шчукіна нечакана перавялі са сьледчага ізалятару ГУУС Менгарвыканкаму ў сьледчы ізалятар УУС Менскай вобласьці (УЖ 15/8) у горадзе Жодзіна. Турма, дзе зараз знаходзіцца Валеры Шчукін, лічыцца адной з самых жахлівых месцаў утрыманьня ў рэспубліцы. Вязьні там стала па-зьверску зьбіваюцца ахоўнікамі. У перапоўненых душных камерах зьбітыя людзі пакрываюцца струпамі й язвамі. Кіраўніцтва і ахова турмы зьдзекуюцца над людзьмі проста так, кіруемыя садысцкімі схільнаьсцямі. Апошняе, што стала вядома пра Валеры Шчукіна, гэта тое, што яму гвалтоўна пагалілі бараду.

Валеры Шчукін быў асуджаны на тры месяцы турмы толькі за тое, што хацеў прайсьці на прэсавую канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава, якая была наладжана адносна расьсьледаваньня “гучных справаў” аб зьніклых – вядомых у Беларусі людзей, і праводзілася ў рэжымным будынку МУС. Журналістаў у будынак прапускалі па зацьверджаных сьпісах. Валеры Шчукін спрабаваў трапіць у гэтыя сьпісы, аднак яму было адмоўлена. Тады Валеры Аляксеевіч паспрабаваў прайсьці на мерапрыемства па пасьведчаньню члена БАЖ. Тады трое міліцыянтаў схапілі яго й павалілі на падлогу. Журналіст пры гэтым выпадкова разьбіў нагой шкляныя дзьверы і быў паранены асколкамі шкла. Пастанова аб арышце 60-гадовага Валеры Шчукіна тэрмінам на тры месяцы, вынесеная 15 сакавіка судом Цэнтральнага раёну Менску, уступіла ў сілу 12 чэрвеня.

Пра зьверствы, якія вырабляюцца ў сьценах Жодзінскага СІЗА ходзяць легенды. Але праўда пра жыцьцё вязьняў у Жодзінскім СІЗА страшней. Вось што распавядае Аляксей Шыдлоўскі, асуджаны ў 1998 годзе за антыпрэзыдэнцкія графіці на 1,5 гады пазбаўленьня волі ў лагерах ўзмоцненага рэжыму. 9 месяцаў гэтага тэрміну Аляксей адседзіў у Жодзінскім СІЗА.

“Новапрыбылых у Жодзінскае СІЗА начальства сустракае словамі “Вы тут ня людзі і таму правоў ніякіх не маеце” і выстройваюць у шэраг тварам да сьцяны. Пасьля выклікаюць кожнага па спісу са строю, і 3-4 ахоўніка пачынаюць яго зьверскі зьбіваць. У залежнасьці ад цяжкасьці злачынства б’юць у большай ці меньшай ступені. Пасьля гэты ўжо напаўжывы чалавек павінен бегчы са сваімі рэчамі ў камеру ўздоўж шэрагу салдатаў, якія яго зноў зьбіваюць. Зьбіваюць увесь час, не даюць зажыць драпінам і чарнякам. У любы момант у камеру можа ўварвацца корпусны ці калiдорны і зьбіць палкамі. І ня толькі за нейкую наймалую правіннасьць, а часьцей так- каб разьмяць косьці.

Вязьні Жодзінскага СІЗА гніюць зажыва. У камерах, разьлічаных на 10 чалавек, жывуць па 15-20 чалавек, паветра там вельмі вільготнае і душнае. Ад гэтага паветра і жахлівага харчаваньня (вітаміны перадаваць забаронена, таму што іх прылічаюць да лекаў), вязьні пакрываюцца струпамі й язвамі. Нават у душ яны вымушаны хадзіць у адзеньні, таму бялізна прысыхае да гнайнікоў і яго немагчыма зьняць.

Кароста, вошы, клапы – ніхто з тых, хто пабывае ў гэтым СІЗА гэтага не пазьбегне.

Душ у гэтай турме дазволены толькі раз на 10 дзён. На 10 чалавек даецца 10 хвілінаў на мыцьцё. Пры гэтым, як правіла, працуе тоькі два душа. Людзі пасьпяваюць толькі намыліцца, як у душавой тушыцца сьвятло і ахоўнік дае 15 секунд на выхад. Тых, хто не пасьпявае ў тэрмін, зноў-такі па-зьверску зьбіваюць.

Па суботах вязьняў абавязваюць “вылізаць камеры да бляску” і не даюць ім для гэтага нават анучы. Людзі пачынаюць рваць свае майкі, чысьціць падлогу асабістымі зубнымі шчоткамі, а ваду, якой па костачку карыдорны спэцыяльна заліў усю камеру, чэрпаюць кубкамі, зь якіх толькі што пілі гарбату... Правяраць парадак прыходзіць сам намесьнік начальніка СІЗА Кузоўкін, які не грэбуе асабіста зьбіваць вязьняў за самую дробную пылінку”.


напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: