 | ПАЛIТЫКА |  |

Жонкі зьніклых у Беларусі палітыкаў даюць інтэрвію расейскім СМІ 11:12, 06/07/2001

Напярэдадні гадавіны зьнікненьня аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага жонкі зьніклых бяз зьвестак беларускіх палітыкаў правялі ў Маскве прэсавую канферэнцыю, на якой абвінавацілі беларускія ўлады і асабіста Аляксандра Лукашэнку ў датычнасьці да зьнікненьня людзей. Прэсавая канферэнцыя прайшла ў цэнтры сталіцы Расеі ў прысутнасьці найбуйных тэлеканалаў і газэтаў і была арганізавана Расейскім фондам абароны галоснасьці і Беларускай асацыяцыяй журналістаў, - паведамляе "Радыё Рацыя". 
Іван Ціцянкоў не прасiў палiтычнага прытулку ў Нямеччыне 11:11, 06/07/2001

Генэрал Валеры Паўлаў абвяргае паведамленьне “БДГ” пра тое, што Іван Ціцянкоў папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне. У інтэрвію радыё Свабода Паўлаў паведаміў, што сёньня размаўляў зь Іванам Ціцянковым і той нікуды не зьбіраўся эмігрыраваць. “Ён дастаткова сьмелы нармальны чалавек і не баіцца Лукашэнку. Ён знаходзіцца там, дзе павінен знаходзіцца, і нікога ні пра што не прасіў”.
Расьсьледаваньне гібелі людзей на Нямізе скончана. Абвінавачаных усяго двое 11:10, 06/07/2001

Пракуратура Беларусі скончыла папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнае справы па трагічных падзеях на станцыі метро “Няміга” ў Менску, дзе 30 траўня 1999 года загінулі 53 чалавека, а каля 200 атрымалі пашкоджаньні. Авінавачваньне ў нядбайнасьці прад’яўлена афіцэрам міліцыі – намесьніку начальніка ГУУС Менгарвыканкаму падпалкоўніку Віктару Русаку й маёру міліцыі, былому супрацоўніку ГУУС Міхаілу Кандраціну, якія праявілі сябе з свой час на акцыях апазыцыі, калі яны далёка ненядбайна, а наадварот старанна разганялі і саджалі дэманстарантаў. 
Ціск на выбаршчыкаў працягваецца 11:09, 06/07/2001

У падразьдзяленьнях Брэсцкага жыльлёва-камунальнага эксплуатацыйнага ўпраўленьня распаўсюджана анкета, у якой прапаноўваецца выказаць свае адносіны да надыходзячых выбараў і канкрэтна да Аляксандра Лукашэнкі. Рэспандэнтам, у прыватнасьці, прапанавалі адказаць на пытаньні, ці маюць яны намер прымаць удзел у выбарах, ці будуць галасаваць за Лукашэнку, і калі не, то чаму. 
Прафсаюзы пазбаўлены права абараняць сваіх членаў 11:08, 06/07/2001

Свабодны прафсаюз Беларускі накіраваў прэм’ер-міністру Ўладзімеру Ярмошыну зварот, у якім інфармуе аб фактах парушэньня правоў прафсаюзаў, а таксама канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Размова йдзе пра існуючы парадак рэгістрацыі першасных прафсаюзных арганізацыяў, згодна якому неабходна прадставіць дакумэнт, які падцьвярджжае наяўнасьць юрыдычнай адрэсы структуры, паведамляе БелаПАН. Наймальнікі, як адзначае СПБ, пад усялякімі адгаворкамі адмаўляюць у такіх дакумэнтах. 
Дэпутаты Вярхоўнага Савету выступілі ў абарону Валеры Шчукіна 11:07, 06/07/2001

“Дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Валеры Шчукін атрымаў 3-х месячны тэрмін, які ён зараз адбывае ў славутай Жодзінскай турме, у адным з самых жахлівых месцаў утрыманьня ў рэспубліцы і адкуль ён можа выйсьці інвалідам. Так улада распраўляецца з бясстрашным дэпутатам, праваабаронцам і журналістам. Мы, калегі Валеры Шчукіна, патрабуем яго неадкладнага вызваленьня і пакараньня вінаватых у супрацьпраўных дзеяньнях супраць Шчукіна, - з такой заяваю выступілі 35 дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. Заява-пратэст супраць арышту Валеры Шчукіна і ўтрыманьня яго ў Жодзінскім СІЗА падпісалі й патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты Сямён Домаш, Уладзімер Ганчарык і Сяргей Калякін, якія таксама зьяўляюцца дэпутатамі ВС. Мы прыводзім тэкст заявы цалкам: 
Пра боль беларускіх жанчын даведаецца ўвесь сьвет 11:06, 06/07/2001

Жонкі бяз зьвестак зьніклых беларускіх палітыкаў Юры Захаранку й Анатоля Красоўскага, журналіста Зьміцера Завадзкага, палітвязьня Андрэя Клімава і ўдава Генадзя Карпенкі наведаюць з візытам Маскву, Парыж і Вашынгтон. Яны ўзялі з сабой партрэты сваіх мужоў, спэцыяльныя буклеты й кнігі, прысьвечаныя іх лёсу. У рамках візыту пройдуць прэсавыя канферэнцыі й сустрэчы з правабаронцамі й палітыкамі. Першай жанчын сустракае Масква – там выстава патрэтаў адчыніцца ўжо сёньня. Заўтра дэлегацыя прыбудзе ў Парыж, дзе, дарэчы, зараз адбываецца чарговае паседжаньне ПА АБСЭ з удзелам беларускай дэлегацыі. 
Расьсьледаваньне справы Зьміцера Завадзкага скончана 11:05, 06/07/2001

Расьсьледаваньне крымінальнае справы аб зьнікненьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага скончана. Пра гэта ў эксклюзыўным інтэрвію “Інтэрфаксу” заявіў у чацьвер міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў. Па ягоных словах, у бліжэйшыя тыдні справа будзе перададзена ў суд. Сканчэньне справы супала з гадавінаю зьнікненьня Зьміцера Завадзкага, які зьнік 7 ліпеня 2000 года. Пра ягоны лёс, нягледзячы на сканчэньне справы, да сёньня нічога не вядома і не падобна, каб улады сьпяшаліся гэта зрабіць таксама, як сьпяшаюцца перадаць гэтую справу, поўнае белых плямаў і пытаньняў, пакінутых без адказу. У суд. 
Выканкамы адмаўляюцца завяраць подпісы за Домаша 11:04, 06/07/2001

Члены ініцыятыўнай групы Сямёна Домаша ў Віцебскай вобласьці сутыкнуліся зь нечаканымі перашкодамі пры зборы подпісаў, паведамляе радыё “Рацыя”. У мясцовых выканаўчых структурах Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў паўгады таму адабралі пячаткі. Зараз, згодна заканадаўству, сабраныя на падпісных лістах подпісы, могуць быць завераны пячаткаю адпаведнага райвыканкаму. Але ў райвыканкамах засьведчыць подпісы за Домаша адмовіліся. Подпісы, засьведчаныя пячаткамі сельскіх саветаў, могуць быць не залічаны. Зараз у Віцебскай вобласьці пад пагрозаю быць не залічаным апынулася каля тысячы подпісаў. 
Падражнілі інвестараў пернікам... 11:03, 06/07/2001, «Комсомольская правда»

…у выглядзе новага праэкту Інвестыцыйнага кодэксу, і адразу прыгразілі бізуном – новым прэзыдэнцкім дэкрэтам. На прайшло й месяца, як “палата прадстаўнікоў” зацьвердзіла праэкт Інвестыцыйнага кодэксу, што гарантуе замежнікам, якія ўкладаюць у нашую эканоміку грошы, абсталяваньне і інтэлектуальную маёмасьць, стабільна-спрыяльныя ўмовы бізнэсу. У тым ліку дакумэнт абяцае інвестарам не пагаршаць умовы іхняй працы напрацягу пяці гадоў пасьля прыняцьця кодэксу. 
Улады пазбавілі прафсаюзы членскіх узнёскаў 11:02, 06/07/2001

Урад Беларусі й Нацыянальны банк адмянілі пастанову «Аб пералічэньні прафсаюзных членскіх узьнёскаў», прынятую ў лістпадзе 1996 года. Пастанова, якая страціла сілу,прадугледжавала пералічэньне ў першачарговым парадку прафсаюзных членскіх узнёскаў на цякучыя рахункі прафсаюзаў, выкарыстоўваючы для гэтых мэтаў сродкі прадпрыемстваў гаспадараньня, прызначаныя на неадкладныя патрэбы. 
Цэнтрывыбаркам тлумачыць палажэньні дэкрэта №20 11:01, 06/07/2001

Цэнтрвыбаркам патлумачыў палажэньні дэкрэта Лукашэнкі пра абавязковае дэкляраваньне даходаў і маёмасьці кандыдата ў прэзыдэнты. Па словах старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у Цэнтрвыбаркам паступае мностава заяваў ад патэнцыйных кандыдатаў з просьбаю патлумачыць тыя ці іншыя палажэньні дэкрэту, што не зьдзіўляе, бо патлумачыць гэты дэкрэт на нядаўняй прэсавай канферэнцыі ня здолеў нават чыноўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Валеры Міхееў. 
|  |
|