Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
…у выглядзе новага праэкту Інвестыцыйнага кодэксу, і адразу прыгразілі бізуном – новым прэзыдэнцкім дэкрэтам. На прайшло й месяца, як “палата прадстаўнікоў” зацьвердзіла праэкт Інвестыцыйнага кодэксу, што гарантуе замежнікам, якія ўкладаюць у нашую эканоміку грошы, абсталяваньне і інтэлектуальную маёмасьць, стабільна-спрыяльныя ўмовы бізнэсу. У тым ліку дакумэнт абяцае інвестарам не пагаршаць умовы іхняй працы напрацягу пяці гадоў пасьля прыняцьця кодэксу.
Не пасьпелі замежныя фірмы ацаніць эканамічную дальнабачнасьць беларускіх заканадаўцаў, як зьявіўся новы дакумэнт, які каардынальна супярэчыць інвестыцыйнаму кодэксу, але ўжо мае юрыдычную сілу. – прэзыдэнцкі дэкрэт “Аб некаторых пытаньнях падаткаабкладаньня замежных юрыдычных асобаў у 2001 годзе”. Згодна гэтаму дэкрэту замежныя юрыдычныя асобы, якім пашчасьціла працаваць у Беларусі, з 1 ліпеня па 31 сьнежня павінны ўносіць мажлівы ўзнёсак у нашу эканоміку. Але ня толькі ў выглядзе падатку на прыбытак ці прымітыўнага ПДВ. З наступнага месяца “чужым” прадпрымальнікам прыйдзецца ўплочваць адлічэньні ў фонд падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі, у дарожныя фонды, а таксама мэтавыя зборы яшчэ ў некалькі фондаў - добра ў нас іх шмат. Да сёньня, у адпаведнасьці з Законам аб бюджэце, усе гэтыя адлічэньні палягчалі касы толькі беларускім юрыдычным асобам. На думку спэцыялістаў, гэта стварала штучныя коштавыя перавагі для “ненашага” бізнэсу. Інакш кажучы, тавар беларускага вытворцы, куды закладаюцца ўсе падаткі, каштаваў яўна болей, чым аналягічная замежная прадукцыя.
Дэкрэт узнавіў справядлівасьць – зараз айчынныя і замежныя прадпрымальнікі працуюць у роўных умовах. Але тут парушыў праэкт Інвестыцыйнвгв кодэксу. Кіраўнік пастаяннай камісіі “палаты прадстаўнікоў”, якая займалася распрацоўкай кодэксу, Васіль Хрол ацэньвае прэзыдэнцкі дэкрэт наступным чынам: “Гэта, вядома, непарадак. Калі б у дэкрэце агаварылі, што ўсе гэтыя падаткі не распаўсюджваюцца на інвестараў – тых, хто ўкладае вялікія сумы ў разьвіцьцё нашай эканомікіі, тады іншая справа...А ў нас атрымоўваецца, што левая рука ня ведае, што робіць правая”.
У агуле, прэзыдэнцкі падыход зразумелы. Права працаваць у Беларусі каштуе дорага. Хоць эканамічна больш граматна не павялічваць падаткаабкладаемую базу для замежных прадпрымальнікаў, а паменьшыць яе для беларусаў. Кажуць, што нашы бізнэсмэны таксама не ў захапленьні ад шматлікасьці адлічэньняў: самыя здагадлівыя даўно ўжо рэгіструюць свае прадпрыемствы ў Польшчы ці Расеі. Такім чынам, працягваецца адток капіталу зь Беларусі, і н гэтым фоне аптымізм парлямэнтарыяў, упэўненых, што дастаткова толькі згадаць у дэкрэце аб інвестарах, выглядае некалькі неапраўданым. Застаецца спадзявацца толькі на схільнасьць да рызыкі замежных юрыдычных асобаў.
Дарэчы
Па словах прэзыдэнта, прамыя інвестыцыі ў асноўныя вытворчыя фонды неабходна да канца пяцігодкі давесьці да 1 мільярда амэрыканскіх даляраў у год. Для гэтага патрабуецца на дзяржаўным узроўні “стварыць стабільныя і прывабныя ўмовы для айчынных і замежных інвестараў”. «Солидный, порядочный инвестор должен стать уважаемой фигурой в Беларуси. Таких людей наша страна будет приветствовать и приглашает к деловому сотрудничеству»,- заяўляў Аляксандар Лукашэнка.