Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дэпутаты Вярхоўнага Савету выступілі ў абарону Валеры Шчукіна
11:07, 06/07/2001

“Дэпутат Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Валеры Шчукін атрымаў 3-х месячны тэрмін, які ён зараз адбывае ў славутай Жодзінскай турме, у адным з самых жахлівых месцаў утрыманьня ў рэспубліцы і адкуль ён можа выйсьці інвалідам. Так улада распраўляецца з бясстрашным дэпутатам, праваабаронцам і журналістам. Мы, калегі Валеры Шчукіна, патрабуем яго неадкладнага вызваленьня і пакараньня вінаватых у супрацьпраўных дзеяньнях супраць Шчукіна, - з такой заяваю выступілі 35 дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13 скліканьня. Заява-пратэст супраць арышту Валеры Шчукіна і ўтрыманьня яго ў Жодзінскім СІЗА падпісалі й патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты Сямён Домаш, Уладзімер Ганчарык і Сяргей Калякін, якія таксама зьяўляюцца дэпутатамі ВС. Мы прыводзім тэкст заявы цалкам:

“28 чэрвеня лаўрэата Нацыянальнай прэміі ў абарону правоў чалавека, дэпутата Вярхоўнага Савету 13 скліканьня, журналіста Валеры Шчукіна нечакана перавялі са сьледчага ізалятару ГУУС Менгарвыканкаму ў сьледчы ізалятар УУС Менскай вобласьці (УЖ 15/8) у горадзе Жодзіна. Турма, дзе зараз знаходзіцца Валеры Шчукін, лічыцца адной з самых жахлівых месцаў утрыманьня ў рэспубліцы. Вязьні там стала па-зьверску зьбіваюцца ахоўнікамі. У перапоўненых душных камерах зьбітыя людзі пакрываюцца струпамі й язвамі. Кіраўніцтва і ахова турмы зьдзекуюцца над людзьмі проста так, кіруемыя садысцкімім схільнасьцямі. Апошняе, што стала вядома пра Валеры Шчукіна, гэта тое, што яму гвалтоўна згалілі бараду.

Валеры Шчукін быў асуджаны на 3 месяцы турмы толькі за тое, што хацеў прайсьці на прэсавую канферэнцыю міністра ўнутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумава, якая была наладжана адносна расьсьледаваньня “гучных справаў” аб зьніклых – вядомых у Беларусі людзей, і праводзілася ў рэжымным будынку МУС. Журналістаў у будынак прапускалі па зацьверджаных сьпісах. Валеры Шчукін спрабаваў трапіць у гэтыя сьпісы аднак яму адмовілі. Валеры Аляксеевіч паспрабаваў прайсьці на мерапрыемства па пасьведчаньню члена БАЖ. Тады трое міліцыянтаў схапілі яго й павалілі на падлогу. Журналіст пры гэтым выпадкова разьбіў нагой шкляныя дзьверы і быў паранены асколкамі шкла.

Праз той нязначны інцыдэнт Валеры Шчукін атрымаў 3-х месячны тэрмін, адкуль ён можа выйсьці інвалідам. Так улада распраўляецца з бясстрашным дэпутатам, правабаронцам, журналістам.

Мы, калегі Валеры Шчукіна, патрабуем яго неадкладнага вызваленьня й пакараньня вінаватых у супрацьпраўных дзеяньнях супраць Шчукіна”.


Заява дэпутатаў Вярхоўнага Савету будзе перададзена ва ўсе ўплывовыя міжнароодныя структуры.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: