Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прафсаюзы пазбаўлены права абараняць сваіх членаў 11:08, 06/07/2001
Свабодны прафсаюз Беларускі накіраваў прэм’ер-міністру Ўладзімеру Ярмошыну зварот, у якім інфармуе аб фактах парушэньня правоў прафсаюзаў, а таксама канстытуцыйных правоў грамадзянаў. Размова йдзе пра існуючы парадак рэгістрацыі першасных прафсаюзных арганізацыяў, згодна якому неабходна прадставіць дакумэнт, які падцьвярджжае наяўнасьць юрыдычнай адрэсы структуры, паведамляе БелаПАН. Наймальнікі, як адзначае СПБ, пад усялякімі адгаворкамі адмаўляюць у такіх дакумэнтах.
У выніку першасныя арганізацыі Свабоднага прафсаюзу не рэгіструюцца, і гэта дае наймальнікам падставу адмаўляцца ад перамоваў па заключэньню калектыўных дамоваў, а таксама не рэагаваць на прадпісаньні прафсаюзных арганізацыяў аб парушэньнях працоўнага закуанадаўства.
Практычна прафсаюз пазбаўляецца права адстойваць сацыяльныя і эканамічныя інтарэсы сваіх членаў. У звароце гаворыцца, што працяглы час ня могуць зарэгістравацца першасныя арганізацыі Свабоднага прафсаюзу ў Гародні (прадпрыемства “Хімвалакно”), Магілёве (Магілёўскі аўтамабільны завод імя Кірава), Мастах (СП “Самана Плюс”). Воршы (Аршанскі льнокамбінат), Барысаве (завод “Аўтагдраўзмацняльнік”) і іншых рэгіёнаў краіны.