Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
            1
2 3 4 5 67 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расьсьледаваньне гібелі людзей на Нямізе скончана. Абвінавачаных усяго двое
11:10, 06/07/2001

Пракуратура Беларусі скончыла папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнае справы па трагічных падзеях на станцыі метро “Няміга” ў Менску, дзе 30 траўня 1999 года загінулі 53 чалавека, а каля 200 атрымалі пашкоджаньні. Авінавачваньне ў нядбайнасьці прад’яўлена афіцэрам міліцыі – намесьніку начальніка ГУУС Менгарвыканкаму падпалкоўніку Віктару Русаку й маёру міліцыі, былому супрацоўніку ГУУС Міхаілу Кандраціну, якія праявілі сябе з свой час на акцыях апазыцыі, калі яны далёка ненядбайна, а наадварот старанна разганялі і саджалі дэманстарантаў.

Абодва міліцыянты не прызнаюць сябе вінаватымі. Русак адмовіўся па гэтай прычыне ад сьведчаньняў. Кандрацін, як удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС, трапіў пад амністыю. Ён таксама не прызнае сваёй віны ў трагедыі, і таму ад амністыі адмовіўся.

4 ліпеня ў Пракуратуру Беларусі былі запрошаны пацярпелыя ў гэтай трагедыі і сваякі загінулых, а таксама іхнія юрыдычныя прадстаўнікі. Кіраўнік сьледчай групы, начальнік сьледчага адзьдзелу па асабліва важных справах Валеры Кудзін коратка азнаёміў прысутных з вынікамі сьледзтва і распавёў аб працэдуры азнаямленьня з матэрыяламі справы. Матэрыялы крымінальнай справы складаюць 19 тамоў. Прысутныя на сустрэчы ў пракуратуры бацькі загінулых дзяцей не ў ва ўсіх задаволены вынікамі расьсьледаваньня. На іхнюю думку, сьледзтва па незразумелых прычынах не знайшло віны ў дзеяньнях гарадзкіх уладаў, якія зацьвердзілі праграму забаўляльных мерапрыемстваў 30 траўня, якая ўключала ў сябе выступ папулярных музычных калктываў і бясплатную раздачу піва, што зьяўляецца несумяшчальмі рэчамі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: