Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Іван Ціцянкоў не прасiў палiтычнага прытулку ў Нямеччыне 11:11, 06/07/2001
Генэрал Валеры Паўлаў абвяргае паведамленьне “БДГ” пра тое, што Іван Ціцянкоў папрасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне. У інтэрвію радыё Свабода Паўлаў паведаміў, што сёньня размаўляў зь Іванам Ціцянковым і той нікуды не зьбіраўся эмігрыраваць. “Ён дастаткова сьмелы нармальны чалавек і не баіцца Лукашэнку. Ён знаходзіцца там, дзе павінен знаходзіцца, і нікога ні пра што не прасіў”.
Інтэрвію з былым кіраўніком па справах прэзыдэнта Іванам Ціцянковым будзе апублікавана заўтра ў газэце “День”. Іван Ціцянкоў падцьвердзіў датычнасьць Аляксандра Лукашэнкі да зьнікненьня ў Беларусі вядомых людзей, а таксама падцьвердзіў інфармацыю, агучаную нядаўна супрацоўнікамі пракуратуры. Ён таксама паведаміў зьвесткі пра гандаль зброяй. Па інфармацыі Ціцянкова грошы ад продажу зброі Іраку і Ірану застаюцца ў пазабюджэтным фондзе Лукашэнкі. Інтэрвію з Іванам Ціцянковым чытайце на нашым сайце заўтра.