Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка рыхтуе яшчэ адзін “рэферэндум” 11:02, 09/07/2001
Кіраўніцтва “палаты прадстаўнікоў” нечакана заявіла аб неабходнасьці правядзеньня ў Беларусі новага рэферэндуму. Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў так званыя дэпутаты выказваюцца за пашырэньне функцыяў парлямэнту. Яны спадзяюцца, што гэта стане падставаю для прызнаньня “палаткі” эўрапэйцамі. Так сьцьвярджае ва ўсялякім выпадку старшыня “палаты прадстаўнікоў” Вадзім Папоў, паведамляе Радыё Рацыя.
Някай канкрэтнай інфармацыі па гэтай прычыне сьпікер не паведаміў. Невядома нават, хто ўваходзіць у склад рабочай групы па падрыхтоўцы рэферэндуму. Адно з пытаньняў, якое плянуецца вынесьці на народнае галасаваньне, - гэта надзяленьне “парлямэнту” вялікімі паўнамоцтвамі.
Вядома, што падрыхтоўчая праца да рэферэндуму ўжо пачалася. Праэкт будзе распрацаваны ў Адміністрацыі Лукашэнкі, - і толькі пасьля яго зьбіраюцца перадаць на дапрацоўку ў рабочую групу “палаты”.