Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Скарацiлiся аб’ёмы будаўнічых працаў 11:09, 09/07/2001
Ня выключана, што ў канцы гэтага года многія будаўнічыя арганізацыі Магілёўскай вобласьці будуць адпраўленыя ў вымушаныя водпускі. Да такой высновы прыйшлі мясцовыя спэцыялісты, прааналізаваўшы сытуацыю ў будаўнічым комплексе Магілёўшчыны.
Паводле дадзеных статыстыкі, за пяць месяцаў 2001 года на тэрыторыі вобласьці здадзены ў эксплуатацыю жылыя дамы агульнай плошчай 83,1 тысячы квадратных мэтраў - гэта на 38,8 адсоткі меней, чым у адпаведны леташні перыяд.
Як лічыць намесьнік старшыні аблвыканкаму Аляксандр Селязнёў, падзеньне аб`ёмаў будаўнічых працаў зьвязана, перш за ўсё, са скарачэньнем інвестыцыяў. Сёлета на развіцьцё эканомікі і сацыяльнай сфэры Магілёўскай вобласьці за кошт усіх крыніцаў фінансаваньня ўкладзена сродкаў на 5,1 адсоткі меней, чым у студзені-траўні мінулага года.