Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі рэжым хацеў падпісаць дамову бясьпекі з НАТА 11:11, 09/07/2001
Беларусь хацела падпісаць дамову бясьпекі з НАТА, зявіў міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў, паведамляе ПАП-Франс Прэс ЭЛЬТА. Калі казаць пра магчымасьці Літвы, Латвіі, зь якімі ў Беларусі агульная мяжа, i Эстонii ўступiць у НАТА міністар сказаў, што, Беларусь «супраць стварэньня ваенных груповак ля сваіх дзьвярэй. Таму яна мае патрэбу падпісаць дамову бясьпекі з НАТА, каб адчуваць сябе ў поўнай бясьпецы».
Да таго ж, сказаў Мальцаў, Беларусь мяжуе з Польшчай, якая стала членам НАТА ў 1999 годзе, і Ўкраінаю, якая цесна супрацоўнічае з НАТА на падставе падпісанай ў 1997 годзе дамовы аб партнёрстве, і дзе з 6 па 16 чэрвеня праходзяць ваенныя навучаньні, у якіх прымаюць удзел 9 краінаў НАТА і 4 дзяржавы-партнёра.
Да сёньня ўлада вельмі крытычна расцэньвала пашырэньне НАТА на Ўсход. Аляксандар Лукашэнка ў траўні заявіў, што беларуская армія ў жніўні і верасьні правядзе навучаньні непадалёк ад межаў зь Літвою. Гэта будзе адказ на навучаньні НАТА, заплянаваныя на гэты час на тэрыторыі Літвы. Камандуючы ваеннай авіяцыяй Расеі Анатоль Карнукоў у красавіку заявіў, што Расея і Беларусь плянуюць стварыць агульную сыстэму супрацьпаветранай абароны, каб супрацьстаяць саюзу Паўночнай Атлянты.